Адкрыць галоўнае меню

Аляксандр Міхайлавіч Халадзінскі

Футбол
Аляксандр Халадзінскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Міхайлавіч Халадзінскі
Нарадзіўся 16 кастрычніка 1991(1991-10-16)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 173 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Андэрдог
Нумар 91
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск)
Клубная кар’ера*
2009 Беларусь Гарадзея 1 (0)
2012 — Беларусь Іслач (Мінскі раён) 196 (25)
2019 —   Беларусь Андэрдог (Чысць)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 жніўня 2019.


Аляксандр Халадзінскі (нар. 16 кастрычніка 1991, Калодзішчы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Андэрдог» (у арэндзе з «Іслачы»).

Клубная кар’ераПравіць

У юнацкім узросце займаўся ў футбольнай школе мінскага МТЗ-РІПА, але не здолеў трапіць у асноўную каманду[2]. У выніку, стаў выступаць у чэмпіянаце Мінскага раёна за родныя «Калодзішчы». У 2009 годзе згуляў адзін матч за клуб «Гарадзея» ў Другой лізе.

Пазней далучыўся да іншага клуба з Мінскага раёна, «Іслачы». У 2012 годзе клуб заявіўся ў Другую лігу Беларусі, і Аляксандр прайшоў з ім шлях да Вышэйшай лігі, стаў капітанам каманды. У 2013 годзе быў у складзе каманды, якая заваявала бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА.

У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[3]. У дэбютным сезоне ў Вышэйшай лізе працягваў быць асноўным іграком і капітанам, выступаў на пазіцыях атакуючага паўабаронцы і нападніка. У сезоне 2017 стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на адзін год[4]. У сезоне 2018 пераважна выхадзіў у стартавым складзе.

У канцы 2018 года з’явілася інфармацыя, што нападнік можа пакінуць каманду[5], аднак у студзені 2019 года зноў падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[6]. Пачатак сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з мая пачаў гуляць за дубль, за асноўную каманду згуляў у адным матчы. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Андэрдог» з Чысці[7].

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 Д3 Гарадзея   1 0
2012 Д3 Іслач   36 6
2013 Д2 Іслач   25 6
2014 Д2 Іслач   29 2
2015 Д2 Іслач   27 7
2016 Д1 Іслач   27 0
2017 Д1 Іслач   24 1
2018 Д1 Іслач   27 3
2019 (1) Д1 Іслач   1 0

Зноскі

СпасылкіПравіць