Аляксандр Сяргеевіч Свірэпа

беларускі футбаліст

Аляксандр Свірэпа (нар. 24 жніўня 1999, Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).

Футбол
Аляксандр Свірэпа
Поўнае імя Аляксандр Сяргеевіч Свірэпа
Нарадзіўся 24 жніўня 1999(1999-08-24)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 67 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Нумар 7
Клубная кар’ера[* 1]
2015 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 2 (0)
2016—2022 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 25 (1)
2023— Беларусь Дынама (Мінск) 9 (1)
2024—   Беларусь Дынама (Брэст)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2020 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 кастрычніка 2020

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец Пухавіцкай ДЮСШ, першы трэнер Дзмітрый Анатолевіч Ламака[3], у 2015 годзе пачаў прыцягвацца да складу мар’інагорскай «Вікторыі» ў Другой лізе.

У 2016 годзе далучыўся да першалігавай «Зоркі-БДУ». З верасня 2016 года замацаваўся ў стартавым складзе каманды, аднак на наступны сезон страціў месца ў складзе клуба, які змяніў назву на «Энергетык-БДУ». У сезоне 2018 зрэдку з’яўляўся на полі, часцей заставаўся на лаўцы запасных, аднак каманда заваявала месца ў Вышэйшай лізе.

Сезон 2019 пачынаў у дублі «Энергетыка-БДУ». 21 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць мінскага «Тарпеда» (2:1). У далейшым у сезоне 2019 працягваў часам з’яўляцца на полі, а ў 2020 годзе ўжо трывала выхадзіў у стартавым складзе.

У пачатку 2022 года стаў капітанам каманды. Тады ж стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі паўабаронцы (раней заўсёды гуляў у абароне), у выніку за сезон адзначыўся сямю галамі і стаў другім бамбардзірам каманды пасля Бабура Абдыхалікава.

У снежні 2022 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Дынама»[4]. У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Дынама» з Брэста[5].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

4 верасня 2020 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7)

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д3 Вікторыя   2 0
2016 Д2 Зорка-БДУ   12 0
2017 Д2 Энергетык-БДУ   0 0
2018 Д2 Энергетык-БДУ   6 0
2019 Д1 Энергетык-БДУ   11 1
2020 Д1 Энергетык-БДУ   24 1
2021 Д1 Энергетык-БДУ   25 1
2022 Д1 Энергетык-БДУ   29 7
2023 Д1 Дынама   9 1

Крыніцы правіць

  1. Aleksandr Svirepa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://energetikbgu.by/player/свирепа-александр-2/
  3. Свирепа Александр (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ». Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
  4. Футбол. Александр Свирепа подписал контракт с минским "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2022. Праверана 10 снежня 2022.
  5. Минское "Динамо" отдало Александра Свирепу в аренду (руск.). football.by (7 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.