Аляксандр Сяргеевіч Сераброўскі
Аляксандр Сяргеевіч Серабро́ўскі[6] (руск.: Александр Сергеевич Серебровский; 18 лютага 1892 — 26 чэрвеня 1948) — вучоны, біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі ў СССР. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933), акадэмік УАСГНІЛ (1935).
Аляксандр Сяргеевіч Сераброўскі | |
---|---|
руск.: Александр Сергеевич Серебровский | |
Дата нараджэння | 6 (18) лютага 1892[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1948[2][3] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Q130463251?[4] |
Род дзейнасці | генетык |
Навуковая сфера | генетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | акадэмік УАСГНІЛ[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мікалай Канстанцінавіч Кальцоў[d] |
Вядомыя вучні | Sos Alikhanian[d], Yevgeny Vodolazkin[d] і Вольга Аляксееўна Іванова |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Курску. Скончыў рэальнае вучылішча, у 1914 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1918—1919 гадах працаваў загадчыкам Біялагічнага сада Народнага камісарыята асветы РСФСР, у 1919—1921 гадах — загадчыкам Генетычнай станцыі Акадэміі навук СССР у вёсцы Слабодка Тульскай губерні, у 1921—1927 гадах — загадчыкам Анікаўскай генетычнай станцыі ў Звянігарадзе[7] і адначасова працаваў у Інстытуце эксперыментальнай біялогіі Акадэміі навук СССР. Адначасова ў 1923—1930 гадах прафесар кафедры генетыкі Маскоўскага заатэхнічнага інстытута. У 1929—1931 гадах А. С. Сераброўскі на пасадзе загадчыка лабараторыі генетыкі Біялагічнага інстытута імя А. К. Ціміразева. У 1930—1948 гадах — загадчык кафедры генетыкі біялагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і адначасова (у 1931—1937 гадах) загадчык секатара селекцыі і генетыкі Усесаюзнага інстытута жывёлагадоўлі.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьА. С. Сераброўскаму належаць навуковыя працы па генетыцы, селекцыі, гібрыдызацыі сельскагаспадарчых жывёл і раслін. Прапанаваў і эксперыментальна пацвердзіў схему будовы гена. Стварыў новы кірунак — генагеаграфію. Унёс уклад у распрацоўку асноў селекцыі і гібрыдызацыі, метадаў генетычнага аналізу. Першым прапанаваў метад барацьбы са шкоднымі насякомымі, заснаваны на размнажэнні самцоў з генетычнымі парушэннямі. З’яўляецца адным з заснавальнікаў генетыкі папуляцый. Аўтар каля 150 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій[7].
Прымаў удзел у рабоце Рускага еўгенічнага таварыства.
Узнагароды
правіцьЗноскі
- ↑ Большая российская энциклопедия. Электронная версия — Большая российская энциклопедия, 2016.
- ↑ а б Серебровский Александр Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г д Т.Д. Лысенко как проект наркомзема Я.А. Яковлева, T.D. Lysenko as a Project of People’s Commissar for Agriculture Ya.A. Yakovlev // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 2. — С. 81–96. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Фандо Р. А. Московский городской народный университет имени А.Л. Шанявского: у истоков экспериментальной биологии, The A.L. Shanyavsky Moscow City People’s University: at the Beginning of Experimental Biology // Историко-биологические исследования — 2017. — Т. 9, вып. 4. — С. 57–78. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ а б в Ермолаев А. И. Генетик Василий Николаевич Слепков: документальные штрихи к портрету, Genetic Vasily Nikolaevich Slepkov: documentary touches to the portrait // Историко-биологические исследования — 2019. — Т. 11, вып. 3. — С. 30–67. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б СЕРЕБРОВСКИЙ Александр Сергеевич // Биографическая энциклопедия РАСХН, ВАСХНИЛ, РАН (руск.)
Літаратура
правіць- Сераброўскі Аляксандр Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 341. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Серебровский Александр Сергеевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)