Аляксандр Фёдаравіч Літвіноўскі
Аляксандр Фёдаравіч Літвіноўскі (нар. 1 мая 1962, Мінск) — беларускі кампазітар.
Аляксандр Фёдаравіч Літвіноўскі | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 1 мая 1962 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Дзмітрый Браніслававіч Смольскі |
Прафесіі | кампазітар |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1987 годзе Беларускую кансерваторыю (клас Дз. Смольскага). З 1987 года рэдактар музычнага вяшчання Беларускай тэлерадыёкампаніі.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1991 года.
Творчасць
правіцьДля яго творчасці характэрны цікавасць да беларускай тэматыкі, жанравая вынаходлівасць, полістылістыка. Сярод твораў: містэрыя «Францыск» для баса і аркестра (1990; тэкст прадмоў і каментарыяў Ф. Скарыны да «Бібліі»), Грыгарыянская меса (Missa ordinarium, 1994), кантаты «Вяселле» (1987) і «Зборная суботка» (1988) на народныя словы, «Да Маці Божай» (1996), «Stabat Mater» (1997), «Песні на Божае нараджэнне» (1998); сімфонія (1986), сімфанічная фрэска «Крэва» (1987), «Concertino bагоссо» для струннага аркестра (1988), п’есы «Zbieg» для флейты, габоя, віяланчэлі і фартэпіяна, «Wir» для 4 валторнаў, «Пастараль» і «Ul» для струннага квінтэта, сюіта «Intavolatura» для гітары; «Filix» для флейты і гітары; цыклы рамансаў на вершы Я. Купалы, А. Пушкіна, С. Ясеніна і інш.; электронныя кампазіцыі; апрацоўкі зборніка інструментальнай музыкі 17 ст. «Віленскія табулатуры» (1991).
Літаратура
правіць- Аладава Р. М. Літвіноўскі Аляксандр Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).