Аляксандр Цімафеевіч Сасноўскі

вучоны

Аляксандр Цімафеевіч Сасно́ўскі[3] (22 кастрычніка 1923 — 21 лістапада 1996) — вучоны ў галіне дэрматавенералогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1972).

Аляксандр Цімафеевіч Сасноўскі
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1923(1923-10-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 1996(1996-11-21)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, дэрматавенеролаг, урач, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера дэрматалогія і венералогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1971)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Андрэй Якаўлевіч Пракапчук
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Славы III ступені медаль «За адвагу»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Выдатнік аховы здароўя СССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Каралёў Стан (Мінскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). Скончыў сярэднюю школу ў 1941 годзе[4]. У час Вялікай Айчыннай вайны партызанскі сувязны, баец разведвальнай групы, камандзір гарматы[4]. Прымаў удзел у баях на Заходнім, 3-м Беларускім, 4-м Украінскім франтах[4]. Быў цяжка паранены[4]. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1951—1955 гадах клінічны ардынатар кафедры скурных і венерычных хвароб інстытута. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «К вопросу о влиянии центральной нервной системы на течение экспериментального сифилиса кроликов»[4]. У 1955—1971 гадах працаваў у Навукова-даследчым скурна-венералагічным інстытуце Міністэрства аховы здароўя БССР, да 1963 года старшым навуковым супрацоўнікам, потым — загадчыкам аддзела. З 1968 года А. Ц. Сасноўскі зноў у Мінскім медыцынскім інстытуце. Да 1970 года асістэнт кафедры венерычных хвароб, у 1970—1971 — дацэнт, у 1971—1986 — загадчык кафедры, у 1986—1996 — прафесар[4].

Памёр А. Ц. Сасноўскі 21 лістапада 1996 года ў Мінску. Пахаваны на радзіме[4].

Навуковая і грамадская дзейнасць

правіць

А. Ц. Сасноўскаму належаць больш за 230 навуковых прац па пытаннях тэрапіі герпесу, вострых прамянёвых дэрматытаў, псарыязу і інш.

Сярод апублікаванага:

  • Лучевые дерматиты. — Мн., 1974;
  • Венерические болезни : Учеб. пособие. — Мн., 1988 (у сааўтарстве);
  • Экспертиза трудоспособности при кожных болезнях : учеб.-метод. пособие / М-во здравоохранения БССР, Мин. гос. мед. ин-т; [сост.: Н. З. Яговдик, А. Т. Сосновский, В. Г. Панкратов] — Мн., 1990;
  • Дерматологический справочник. — Мн., 1992 (разам з М. З. Ягоўдзікам).

Ганаровы член Беларускага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў, уваходзіў у склад рэвізійнай камісіі Усесаюзнага таварыства дэрматавенеролагаў, быў намеснікам старшыні Мінскага гарадскога грамадства дэрматавенеролагаў.

Узнагароды і званні

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Сасноўскі Аляксандр Цімафеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 191. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Сосновский, Александр Тимофеевич // Большая биографическая энциклопедия. — 2009. (руск.)
  • Сосновский Александр Тимофеевич //БелСЭ.-1972.~ Т.9.-С.368
  • А. Т. Сосновский: (К 60-летию со дня рождения) //Вестн. дерматологии и венерологии. — 1984. — N° 5.-С. 78.
  • Сандригайло Л. И. Партизанский связной: [О проф. А. Т. Сосновском] //Здравоохр. Белоруссии. — 1984. — № 2. — С. 3-7.
  • Сосновский Александр Тимофеевич: (К 70-летию со дня рождения) //Здравоохр. Беларуси. — 1993. — № 11.-С. 79.

Спасылкі

правіць