Аляксандр Юр’евіч Александровіч

Аляксандр Александровіч (нар. 6 ліпеня 1997) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».

Футбол
Аляксандр Александровіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Юр’евіч Александровіч
Нарадзіўся 6 ліпеня 1997(1997-07-06)[1] (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 30
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Беларусь ДЮСШ Камсамолец (Віцебск)
Беларусь ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера*
2015 — Беларусь Віцебск 13 (0)
2018 — 2019   Беларусь Орша 33 (1)
Нацыянальная зборная**
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 снежня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 лютага 2016.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Камсамолец» і пастаўскай акадэміі ПМЦ, з 2015 года пачаў выступаць за дубль «Віцебска». Пасля таго, як у ліпені 2015 года «Віцебск» узначаліў былы трэнер дубля Сяргей Ясінскі, стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 8 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 65-й хвіліне матча супраць «Белшыны» (1:1). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, агулам у сезоне 2015 правёў 8 матчаў у Вышэйшай лізе і 4 — у Кубку Беларусі.

Пачатак сезону 2016 прапусціў з-за траўмы. Вярнуўся на поле ў чэрвені, аднак выступаў у асноўным за дубль, за асноўную каманду правёў 4 матчы (2 у чэмпіянаце і 2 у Кубку). Сезон 2017 поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У 2018 годзе вярнуўся на поле, у асноўным выступаў за дубль. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[2]. Па заканчэнні сезона 2018 вярнуўся ў «Віцебск», аднак у красавіку 2019 года зноў быў арандаваны «Оршай»[3]. У сезоне 2019 быў трывалым іграком асновы. У снежні 2019 года вярнуўся з арэнды ў «Віцебск»[4].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2015 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д1 Віцебск   8 0
2016 Д1 Віцебск   2 0
2017 Д1 Віцебск   0 0
2018 (1) Д1 Віцебск   3 0
2018 (2) Д2 Орша   7 0
2019 Д2 Орша   26 1

Зноскі

СпасылкіПравіць