Аляксей Сянкевіч

(Пасля перасылкі з Аляксей Сянькевіч)

Аляксей Сянкевіч (15 лістапада 1904, Новы Свержань, Мінскі павет, цяпер Стаўбцоўскі раён12 снежня 1991, Саўт-Рывер, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч.

Аляксей Сянкевіч
Партрэт
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 15 лістапада 1904(1904-11-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1991(1991-12-12) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Партыя
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 15 лістапада 1904 г. у в. Новы Свержань Мінскага павету Мінскай губерні ў Расійскай імперыі. Па некаторых звестках навучаўся ў Віленскай беларускай гімназіі.

У 1930-х быў адным са стваральнікаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі. Напярэдадні Другой сусветнай вайны быў вымушаны выехаць у Германію пад ціскам польскай улады, кіраваў аддзелам Берлінскага беларускага камітэта ў Бяле-Падляскай.

У ліпені 1941 года вяртаецца ў Беларусь, працуе рэдактарам «Менскае газэты». У 19421943 гг. рэдагаваў мінскую газету «Голас вёскі». У 1942 г. далучаецца да Цэнтральнага Камітэту падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1943-1944 гг. кіруе Мінскім акруговым камітэтам БНП. У 1943 г. годзе, як упаўнаважаны прадстаўнік, быў высланы ЦК БНП да Старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка ў Берлін. Ад вясны 1944 г. — афіцэр прапаганды БКА, супрацоўнік мясцовай газеты «Пагоня».[1]

У ліпені 1944 года выехаў у Чэхію, потым пераехаў у Берлін, дзе жыў да 1950 г. У 1950 годзе выехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у грамадскім жыцці, быў сябрам Беларускай цэнтральнай рады, актывістам парафіі Св. Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.

Зноскі

ЛітаратураПравіць