Ананій Іванавіч Дзякаў

Ананій Іванавіч Дзякаў (1 кастрычніка 1896, в. Багданаўка Мсціслаўскага павета, цяпер Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць29 кастрычніка 1937, Мінск, турма НКВД) — дзяржаўны дзеяч, педагог, рэктар БДУ.

Ананій Іванавіч Дзякаў
Ананій Іванавіч Дзякаў.jpg
Нараджэнне 1 кастрычніка 1896(1896-10-01)
Смерць 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (41 год) ці 29 кастрычніка 1939(1939-10-29) (43 гады)
Месца пахавання
Адукацыя
Месца працы

БіяграфіяПравіць

Паходзіў з сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу.

Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. За мужнасць у баях атрымаў афіцэрскае званне. У 1918 годзе ўступіў у ВКП(б), узначаліў Вяземскі зямельны аддзел. У 1919—1923 служыў у Чырвонай арміі (камандзір роты). З 1923 — намеснік старшыні Мсціслаўскага павятовага выканкама. У 1924 годзе прызначаны намеснікам старшыні (потым старшынёй) Магілёўскага акруговага выканкама.

У ліпені 1928 года накіраваны на вучобу ў Прамысловую акадэмію ў Маскву, але вучыцца не давялося — быў пры­значаны намеснікам старшыні (пазней старшынёй) Віцебскага выканкама. У 1930—1934 вучыўся ў Маскве ў Інстытуце чырвонай прафесуры.

З лютага 1934 — намеснік рэктара, рэктар БДУ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. З восені 1935 года загадчык аддзелу ЦВК БССР. У ліпені 1936 прызначаны наркамам асветы БССР.

Арыштаваны 11 мая 1937 года ў Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 24. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асве­ты» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3 красавіка 1957. Асабістая справа Д. № 10175-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць