Анатоль Абрамавіч Рудакоў

Анатоль Абрамавіч Рудакоў (31 сакавіка 1921, Растоў-на-Доне, Расія — 10 красавіка 1990) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967).

Анатоль Абрамавіч Рудакоў
Дата нараджэння 31 сакавіка 1921(1921-03-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 1990(1990-04-10) (69 гадоў)
Прафесія акцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў у 1940 годзе студыю тэатра імя М. Горкага ў Растове-на-Доне. Працаваў у тэатрах Расіі. З 1955 года ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.

Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1961 года.

Творчасць правіць

Выконваў гераічныя і характарныя ролі. Сярод работ: Кусонскі, Стрыжэўскі («Галоўная стаўка», «Даруй мне» К. Губарэвіча), «Камандзір браняпоезда» («Дні нашага нараджэння» І. Мележа), Чацкі («Гора ад розуму» А. Грыбаедава), Баян («Клоп[ru]» У. Маякоўскага), Судакоў («Гняздо глушца» В. Розава), Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У. Шэкспіра), Вурм, Лейстэр («Каварства і каханне», «Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), доктар Ранк («Нора» Г. Ібсена).

Зняўся ў тэлефільме «Атланты і карыятыды».

Зноскі

Літаратура правіць