Анатоль Васілевіч Макараў
Анатоль Макараў (нар. 10 красавіка 1996, Ратамка) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Поўнае імя | Анатоль Васілевіч Макараў | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 красавіка 1996[1] (26 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 8 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», з 2013 года гуляў за дубль клуба, дзе з часам замацаваўся ў складзе. У 2015 годзе зрэдку трапляў у заяўку асноўнай каманды, але на поле не выйшаў. У лютым 2018 года разам з братам Сцяпанам на правах арэнды далучыўся да «Слоніма-2017», дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў.
У лютым 2019 года перайшоў у «Смалявічы»[2]. Стаў іграком стартавага складу і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2020 годзе заставаўся асноўным іграком каманды ў Вышэйшай лізе, аднак не здолеў выратаваць «Смалявічы» ад вылету. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[3].
У студзені 2021 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[4].
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 9 | 0 | |
2014 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 31 | 0 | |
2015 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 26 | 5 | |
2016 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 30 | 2 | |
2017 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 30 | 9 | |
2018 | Д2 | Слонім-2017 | 26 | 3 | |
2019 | Д2 | Смалявічы | 26 | 5 | |
2020 | Д1 | Смалявічы | 27 | 3 |
Грамадзянская пазіцыяПравіць
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[5].
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)