Анатоль Нілавіч Куляшоў
Анатоль Нілавіч Куляшоў (нар. 25 ліпеня 1959, Алі-Байрамлы, Азербайджанская ССР, СССР[1]) — міністр унутраных спраў Беларусі, генерал-лейтэнант.
Анатоль Нілавіч Куляшоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сяргеевіч Сідорскі (2009—2010) Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч (2010—2012) |
||||||
Папярэднік | Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў | ||||||
Пераемнік | Ігар Анатолевіч Шуневіч | ||||||
Нараджэнне |
25 ліпеня 1959 (65 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскую школу міліцыі, а таксама Акадэмію МУС СССР[1]. У ворганах унутраных спраў пачаў працаваць упаўнаважаным па аператыўнай працы. Прайшоў шлях да намесніка начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку Мінска; затым узначальваў міліцыю Заводскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы.
У 2001 годзе быў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гомельскай вобласці.
У 2003-2008 гг. — начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінска. Кіраваў разгонам вулічных шэсцяў, аднак уступаў у перамовы з іх арганізатарамі. Курыраваў расследаванне выбуху, што адбыўся ў сталіцы 4 ліпеня 2008 г[1].
З 29 жніўня[2] да снежня 2008 — намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі.
З 4 снежня 2008 г.[3] па красавік 2009 гг. — першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Беларусі.
6 красавіка 2009 г. яго прызначылі выконваць абавязкі міністра ўнутраных спраў, 2 чэрвеня 2009 — прызначаны міністрам унутраных спраў[4].
11 мая 2012 г. прэзідэнт А. Лукашэнка вызваліў Анатоля Куляшова ад пасады міністра ўнутраных спраў Беларусі з залічэннем яго ў распараджэнне МУС. У студзені 2013 г. заняў пасаду дарадца ў Выканаўчым камітэце Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Санкцыі ЕС
правіць2 лютага 2011 года трапіў у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[5]. У абгрунтаванні Еўрапейскага савета было ўказана, што Куляшоў актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і як міністр унутраных справаў камандаваў войскамі, якія жорстка здушылі мірныя дэманстрацыі 19 снежня 2010 года ды праявілі гонар за гэтую адказнасць[6].
Зноскі
- ↑ а б в Зміцер Панкавец. Анатоль Куляшоў узначаліў МУС// Наша Ніва. 2 чэрвеня 2009
- ↑ Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні// Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 29 жніўня 2008
- ↑ Таццяна Паляжай. Першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі назначаны Анатоль Куляшоў// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 4 снежня 2008
- ↑ Указ аб назначэнні А. Н. Куляшова міністрам унутраных спраў Беларусі// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 2 чэрвеня 2009
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- ↑ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
Спасылкі
правіць- Хто ёсць хто Архівавана 7 сакавіка 2010.
- Біяграфія на сайце МУС Беларусі Архівавана 28 чэрвеня 2007.
- Біяграфія Куляшова Анатоля Нілавіча Архівавана 28 верасня 2011.