Анатоль Іванавіч Свірыдзёнак

вучоны ў галіне матэрыялазнаўства
(Пасля перасылкі з Анатоль Свірыдзёнак)

Анатоль Іванавіч Свірыдзёнак (7 ліпеня 1936, Орша, Віцебская вобласць — 3 красавіка 2023) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; чл.-кар. з 1984), доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1981). 

Анатоль Іванавіч Свірыдзёнак
Дата нараджэння 7 ліпеня 1936(1936-07-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 2023(2023-04-03)[1] (86 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера матэрыялазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1976)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 7 ліпеня 1936 года ў Оршы.

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1959). З 1959 года — у Аддзеле механікі палімераў (з 1969 года — Інстытут механікі металапалімерных сістэм) АН БССР, з 1967 года — загадчык лабараторыі, з 1969 намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1979—1982 гадах — в.а. дырэктара, з 1982 года — дырэктар інстытута, адначасова ў 1987—1992 гадах — член Прэзідыума АН БССР. У 1990—2006 гадах — дырэктар, з 2006 па 2020 гады — загадчык лабараторыі Навукова-даследчага цэнтра праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі. З 1991 года — галоўны рэдактар часопіса «Трэнне і знос».

Памёр 3 красавіка 2023 года[2].

Навуковая дзейнасць

правіць

Работы ў галіне матэрыялазнаўства палімерных кампазітаў, трэння і зносу цвёрдых тэл. Распрацаваў навуковыя асновы стварэння кампазіцыйных матэрыялаў, метады кіравання структурай і фрыкцыйнымі ўласцівасцямі металапалімерных сістэм, метады і прыборы для даследавання паверхневых уласцівасцяў палімераў і кампазітаў на іх аснове. Сумесна з вучнямі правёў комплексныя даследаванні ўзаемасувязі структуры і уласцівасцяў кампазіцыйных матэрыялаў фрыкцыйнага прызначэння. Ініцыяваў развіццё ў Беларусі даследаванняў у галіне нанатрыбалогіі і біямеханікі ступні. Распрацоўваў метадалагічныя пытанні рэсурсазберажэння. Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій, больш за 150 вынаходак. 

Асноўныя працы

правіць
  • Зубчатые передачи из пластмасс. — Мн.: Наука и техника, 1965 (совм. с Белым В. А., Щербаковым С. В.).
  • Трение полимеров. — М.: Наука, 1972 (в соавт.).
  • Трение и износ на основе полимеров. / Академия наук Белорусской ССР, Институт механики металлополимерных систем. — Мн.: Наука и техника, 1976. (разам з У. А. Белым, М. І. Петракаўцом, В. Г. Саўкіным)
  • Friction and wear in polymer-based materials. Oxford; New York: Pergamon Press, 1982 (with coauthors).
  • Акустические и электрические методы в триботехнике. — Мн.: Наука и техника, 1987 (в соавт.).
  • Материаловедение и конструкционные материалы. — Мн.: Высшая школа, 1989 (в соавт.).
  • Механика дискретного фрикционного контакта. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990 (совм. с Чижиком С. А., Петроковцом М. И.).
  • Electrophysical Phenomena in the Tribology of Polymers. Amsterdam: Gordon and Breach Science Publ., 1999 (with A.F.Klimovich, V.N.Kestelman).
  • Biomechanical Science in Belarus // Proc. 13th Conference of the European Society of Biomechanics. Wroclaw: Officina Wydawn. Polytechn., 2002.

Узнагароды

правіць
  • Дзяржаўная прэмія БССР (1972) — за распрацоўку тэарэтычных асноў стварэння фрыкцыенным матэрыялаў і канструкцый з палімераў і металапалімераў і ўкараненне іх у народную гаспадарку.
  • Ордэн Знак Пашаны (1981).

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць