Андрай Сладкавіч

А́ндрай Сла́дкавіч (славацк.: Andrej Sládkovič), сапраўднае імя Андрай Браксатарыс (славацк.: Andrej Braxatoris, псеўданімы Андрай Браксатарыс-Сладкавіч, Онджай Красіслаў Сладкавіч; 30 сакавіка 1820, Крупіна — 20 красавіка 1872, Радвань над Гронам) — славацкі евангельскі святар, паэт, літаратурны крытык, публіцыст і перакладчык. Прадстаўнік г. зв. пакалення «штураўцаў». Разам з Самам Халупкам, Янам Бота і Янка Кралем належыць да найвыбітнейшых паэтаў эпохі славацкага рамантызму.

Андрай Сладкавіч
Andrej Sládkovič
Andrej Sládkovič - podpis.JPG
Andrej Sládkovič - podpis.JPG
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Andrej Braxatoris
Псеўданімы Andrej Braxatoris[1]
Дата нараджэння 30 сакавіка 1820(1820-03-30)[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1872(1872-04-20)[2][3] (52 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, крытык, публіцыст, перакладчык
Кірунак рамантызм
Жанр паэзія
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бацька Марціна Мілаша Браксатарыса, таксама евангельскага святара, паэта, рэдактара і перакладчыка; дзед Паўла Браксатарыса, лібрэтыста і песенніка, сузаснавальніка славацкай аперэты.

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў незаможнай пратэстанцкай сям'і настаўніка і літаратара, у 18261830 гадах навучаўся ў Крупіне, пасля ў 18301831 у Перачанах, у 18311832 наведваў піярскую гімназію ў Крупіне, у 18321840 навучаўся ў евангелісцкім ліцэі ў Шэльмецбані, у 18401842 — у евангелісцкім ліцэі ў Прэсбургу, нарэшце ў 18431844 вывучаў тэалогію ва ўніверсітэце ў Гале.

У 18391840 гадах вучыўся ў хаце Паўла Пішла, дзе пазнаёміўся з Марынай Пішлавай, у 1838 працаваў памочнікам настаўніка ў Ладзанях. У 1841 годзе разам з Самуэлем Юркавічам заснаваў «славацкі нацыянальны тэатр» у Собацішці. У 18421843 быў выхавацелем у Годрушы, па вяртанні з навучання ў Гале стаў выхавацелем у сям'і Паўла Безега ў Рыбарах.

У 1847 пасвечаны на святара і стаў пастырам у Грохаці. З захапленнем сустрэў рэвалюцыю 18481849 гадоў. Верыў, што ідэалы свабоды, роўнасці і братэрства пранікнуць у свядомасць народаў. У 1849 быў затрыманы. Ад 1856 да смерці служыў святаром у Радвані над Гронам. Браў удзел у мемарандавым сходзе ў Марціне, дзе быў пісарам, стаў адным з заснавальнікаў Маціцы славацкай, член яе літаратурнага аддзела. Па смерці Карала Кузмані ў 1867 годзе стаў старшынёй спеўнікавага камітэта, задачай якога было выданне духоўных спеваў і набажэнскіх кніга. У 1868 цяжка захварэў на вадзянку, ад якой ужо не акрыяў.

Творчасць

правіць
 
Помнік у Банскай Бістрыцы

Першыя вершы апублікаваныя ў альманаху «Нітра». У сваёй рамантычнай паэзіі спалучаў матывы славацкага фальклору з філасофскім уяўленнем пра ідэальную маральнасць, прыгажосць і дасканаласць чалавека. Моцнай натхняльнай крыніцай былі ўласны досвед, эмацыйнае жыццё, асабістыя канфлікты, пошук жыццёвай раўнавагі ў цяжкім становішчы народнага і грамадскага жыцця. Звяртаўся да розных жыццёвых пытанняў, адкрываў «неадкрытае» хараство ў славацкай прыродзе, у людзе і яго культуры.

Быў пад моцным уплывам Людавіта Штура і адносіўся да вядучых асоб яго суполкі. Стаў адным з заснавальнікаў Маціцы славацкай, спрычыніўшыся да ажыўлення славацкага жыцця. Падтрымліваў кантакты з выбітнымі прадстаўнікамі славянскіх народаў. На яго мысленне ўплыў аказала таксама філасофія Гегеля.

Акрамя пастырскай дзейнасці, пісаў і на рэлігійную тэматыку. яго знакамітая паэма «Марына», якая ўслаўляе любоў не толькі да жанчыны, але і да народу, і лірычна-эпічная паэма «Дзетван» уважаюцца вяршыняй яго вершаванага майстэрства. «Марына» стала найбольш перакладаным яго творам (двойчы на венгерскую, чэшскую, польскую, французскую мовы).

Займаўся таксама перакладамі з расійскай (Аляксандр Пушкін), французскай (Вальтэр, Жан Расін), нямецкай (Ёган Вольфганг фон Гётэ) моў; пісаў публіцыстычныя артыкулы, рэцэнзіі і водгукі, якія мелі высокі тэарэтычны ўзровень.

Памяць

правіць

Ад 1960 штогод ладзіцца Сладкавічава Радвань — конкурс мастацкай дэкламацыі.

Імем Андрая Сладкавіча названая малая планета і гімназія ў Банскай Бістрыцы.

Беларускія пераклады

правіць

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[5].

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Andrej Sládkovič // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Сладкович Андрей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  5. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Андрай Сладкавіч