Адкрыць галоўнае меню

Андрэй Георгіевіч Майсяёнак

(Пасля перасылкі з Андрэй Майсяёнак)

Андрэй Георгіевіч Майсяёнак (1 чэрвеня 1943, Глыбокае) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі, урач, гісторык медыцыны, грамадскі дзеяч. Біяхімік, вітамінолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар біялагічных навук (1997), прафесар (1997).

Андрэй Георгіевіч Майсяёнак
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1943(1943-06-01) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, урач, грамадскі дзеяч
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1965). У 19651970 гг. аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік, асістэнт Гродзенскага медыцынскага інстытута. У 19701980 гг. старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, у 1980-1985 гг. загадчык лабараторыі Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР. З 1985 г. супрацоўнік Інстытута біяхіміі АН БССР. У 1992-1996 гг. намеснік дырэктара, у 19961998 гг. в.а. дырэктара, з 1998 г. загадчык лабараторыі Інстытута біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2006 загадчык аддзела Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Навуковыя працы ў галіне біяхіміі чалавека і жывёл, нутрыцыялогіі. Даследаваў абмен вітамінаў, галоўным чынам прыродных злучэнняў пантатэнавай кіслаты, механізмы ўзаемасувязяў паміж вітамінамі і рэгуляцыі біясінтэзу каферменту ацэтылавання. Сфармуляваў канцэпцыю, у аснове якой ляжаць прадстаўленні пра змены ўнутрыклеткавых фракцый каферменту ацэтылавання як важнейшы фактар у метабалічнай рэгуляцыі. Высвятліў прыроду «секвеставання» вольнага каферменту ацэтылавання і механізм рэгуляцыі ключавога фермента яго біясінтэзу. Выявіў здольнасць вытворных пантатэнавай кіслаты папярэджваць актывацыю перакіснага акіслення ліпідаў біялагічных мембран і стабілізаваць унутрыклетачны фонд глутатыёну ва ўмовах акісляльнага стрэсу, а таксама нейрапратэктарныя ўласцівасці папярэднікаў біясінтэзу каферменту ацэтылавання. Вынікі гэтых работ дапоўнілі ўяўленні пра біялагічныя функцыі вітаміну В5, што легла ў аснову паказанняў да лячэбна-прафілактычнага ўжывання пантатэнат-змяшчальных злучэнняў. Абгрунтаваў біямаркеры выяўлення рызыкі развіцця недастатковасці мікранутрыентаў, комплексныя тэхналогіі папярэджання недастатковасці селену ў харчаванні. Укараніў спосабы лячэння алкагольнай паталогіі, інвалюцыйных псіхозаў і аперацыйнага стрэсу. Пры яго ўдзеле распрацаваныя новыя лекавыя субстанцыі і прэпараты («кальцыю пантатэнат», «пантэвітол», «пантагам») на аснове вытворных вітаміну В5, а таксама спосабы іх медыцынскага ўжывання.

Аўтар больш за 450 навуковых прац, 7 манаграфій, 20 патэнтаў і пасведчанняў на вынаходніцтвы.

Грамадская дзейнасцьПравіць

Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі медыцыны на Беларусі. Вядзе актыўную грамадскую і краязнаўчую дзейнасць: у 1990 г. абраны намеснікам старшыні камісіі Гродзенскага аблсавета па навуцы, культуры і адукацыі, годам раней узначаліў Гродзенскую краязнаўчую асацыяцыю. А. Г. Майсяёнак адзін з ініцыятараў і актыўных удзельнікаў традыцыйных Браслаўскіх і Навагрудскіх краязнаўчых чытанняў, канферэнцый «Наш радавод», якія праводзяцца штогод на Гродзеншчыне. Быў старшынёй аргкамітэта міжнародных гісторыка-краязнаўчых чытанняў у Лідзе (1993 г.), адзін з заснавальнікаў беларускага фонду А. Міцкевіча. 3 1991 г. актыўна займаецца стварэннем нацыянальнага фонду рукапісаў, старадрукаў, рэдкай кнігі і перыёдыкі імя Я. Л. Храптовіча. Выступае ў друку, на тэлебачанні і радыё па праблемах вывучэння і захавання культурна-гістарычнай спадчыны.

Асноўныя працыПравіць

1. Пантотеновая кислота: биохимия и применение витамина. — Мн.: Наука и техника, 1980. 2. Производные пантотеновой кислоты. Разработка новых витаминных и фармакотерапевтических средств. — Мн.: Наука и техника, 1989 (в соавт.). 3. Витамины. — Мн.: Асар, 2002 (совм. с Морозкиной Т. С.).

Зноскі

ЛітаратураПравіць