Андскі крызіс (2008)
Андскі крызіс (ісп.: Crisis andina) або Уварванне Калумбіі ў Эквадор (ісп.: La invasión de Colombia en el territorio de Ecuador) — кароткачасовы дыпламатычны канфлікт, які пачаўся з-за правядзення ваеннай аперацыі Калумбіі на тэрыторыі Эквадора з мэтай знішчэння паўстанцаў РУСК.
Андскі крызіс | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Калумбійскі канфлікт | |||
| |||
Дата | 1—7 сакавіка 2008 | ||
Месца | Калумбійска-эквадорская мяжа | ||
Прычына | ваеннае ўварванне Калумбіі ў Эквадор з мэтай барацьбы з РУСК | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Фон
правіцьЗ 1964 года Калумбія была ахоплена грамадзянскай вайной, дзе галоўнымі варагуючымі сіламі былі ўрад на чале з членамі кансерватыўнай партыі з аднаго боку, і левымі партызанскімі групоўкамі, сярод якіх была фракцыя РУСК, з другога. З 2000-х гадоў адміністрацыі Уга Чавеса ў Венесуэле[2] і Рафаэля Карэа ў Эквадоры[3], быўшы ідэалагічна блізкімі да ўзброенай калумбійскай апазіцыі, падаюць ёй падтрымку, у асноўным займаюцца пастаўкай зброі і боепрыпасаў для паўстанцаў[4].
Ход падзей
правіцьУварванне адбылося 1 сакавіка 2008 года. У той дзень калумбійская армія, падкантрольная ўраду ў Багаце, здзейсніла рэйд на лагер паўстанцаў РУСК, які знаходзіўся за 1,8 км ад калумбійскай мяжы на тэрыторыі суседняга Эквадора ля населенага пункта Ангастура. У ходзе ваенных аперацыі былі ліквідаваныя ад 17 да 24 баевікоў, у тым ліку і адзін з лідараў РУСК Рауль Рэес[1][5].
Пасля аперацыі прадстаўнік калумбійскага прэзідэнта Альвара Урыбэ паведаміў журналістам, што ў лагеры паўстанцаў былі знойдзеныя дакументы, якія сведчаць, што «прэзідэнт Эквадора Карэа падтрымлівае адносіны і звязаны абавязкамі з РУСК». Таксама, па інфармацыі газеты El Pais, падчас нападу быў захоплены ноўтбук Рэеса, дзе выяўленыя доказы паставак калумбійскім паўстанцам узбраення з Беларусі[6].
Тым часам Карэа, абурыўшыся правядзеннем ваенных дзеянняў на тэрыторыі сваёй краіны, выслаў з краіны пасла Калумбіі і адклікаў эквадорскага пасла з Багаты. Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, будучы саюзнікам Карэа, аддаў загад міністру абароны краіны аб перамяшчэнні да мяжы з Калюмбіяй дзесяці танкавых батальёнаў. Венесуэла прывяла свае войскі ў стан падвышанай баявой гатоўнасці. З Каракаса таксама былі высланы дыпламаты з Калумбіі[1].
Чавес, выказваючы салідарнасць з Эквадорам, асудзіў забойства Р. Рэйса і назваў прэзідэнта Калумбіі Альвара Урыбе злачынцам і «падначаленым Буша» і папярэдзіў Калумбію[1]:
«Гэта можа быць пачаткам вайны ў Паўднёвай Амерыцы, і, калі камусьці прыйдзе ў галаву здзейсніць нешта падобнае ў дачыненні да Венесуэлы, я адразу накірую самалёты Сухога.»
Аналагічныя меры прыняў Эквадор. Да эквадорскага-калумбійскай мяжы былі сцягнутыя некалькі тысяч вайскоўцаў. Калумбія са свайго боку абвінаваціла Чавеса і Карэа ў падтрымцы паўстанцаў[5].
7 сакавіка прэзідэнты трох краін сустрэліся на паўднёваамерыканскім саміце ў Дамініканскай Рэспубліцы, дзе змаглі вырашыць усе супярэчнасці[7].
Рэакцыя
правіць- Фідэль Кастра[8]: «Імперыялізм здзейсніў жудаснае злачынства ў Эквадоры. Смяротныя бомбы ранняй раніцай былі кінутыя на групу мужчын і жанчын, якія, амаль усе без выключэння, у гэты момант спалі. Гэта былі амерыканскія бомбы».
- ЗША раскрытыкавалі дзеянні прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса і заклікалі бакі да дыпламатычнага вырашэння канфлікту. Акрамя таго, у выпадку ўзброенага канфлікту амерыканцы заявілі пра гатоўнасць аказаць ваенную падтрымку Калумбіі.
- Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам выказаў надзею на тое, што канфлікт на поўначы Лацінскай Амерыкі будзе ўрэгуляваны палітыка-дыпламатычнымі метадамі.
- Бразілія: у МЗС Бразіліі заявілі, што крызіс у адносінах Калумбіі і Эквадора неабходна ўрэгуляваць у рамках Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (ААД). «Цяпер неабходна ўзмацніць ААГ і надзяліць адпаведнымі паўнамоцтвамі яе генеральнага сакратара Хасэ Мігеля Інсулса, які добра ведае абедзве гэтыя краіны».
Зноскі
- ↑ а б в г д е Назревает вооруженный конфликт между Колумбией, Венесуэлой и Эквадором — news.day, 11 марта 2008
- ↑ Venezuela's relations with terrorism and FARC exposed(недаступная спасылка). Infovenezuela.org. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2015. Праверана October 14, 2014.
- ↑ “Es evidente que Correa tuvo vínculos con las Farc” — elespectador, 1 марта 2009
- ↑ Эквадор отвергает обвинения Колумбии в поставках оружия для колумбийских партизан — РИА Новости, 1 октября 2003
- ↑ а б Обзывательства по военным вопросам — gaseta.ru, 4 марта 2008
- ↑ El Pais: Венесуэла с помощью Лукашенко и его приближенных поставляла белорусское оружие колумбийским боевикам — newsru, 13 мая 2008
- ↑ Конфликт между Венесуэлой, Эквадором и Колумбией прекращен
- ↑ Фидель Кастро назвал вторжение Колумбии в Эквадор «ужасным преступлением»