Аркадзь Андрэевіч Моркаўка
Аркадзь Андрэевіч Моркаўка (26 студзеня 1900, в. Зазер'е, цяпер Пухавіцкі раён — 24 красавіка 1957 Мінск) — беларускі паэт.
Аркадзь Андрэевіч Моркаўка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1957 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | «К новаму году» // «Вольны сьцяг», № 1, 1922 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям'і чыгуначніка Андрэя Кандратавіча і Марыі Максімаўны (пам. 1919). Пачатковую адукацыю атрымаў у Пярэжырскай сярэдняй школе. Скончыў курсы тэлеграфістаў у Мінску (1916), працаваў тэлеграфістам на станцыі Мінск (1916—1924). Вучыўся ў Віцебскім электрамеханічным тэхнікуме (1924—1927). У 1928—1930 уваходзіў у рэдкалегію часопіса «Маладняк», у 1930 — у рэдкалегію часопіса «Полымя». Скончыў энергетычны факультэт БПІ (1934), працаваў у Мінску інжынерам на заводзе «Беларусь», у Палаце мер і вагі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў мінскім падполлі. Пасля вайны працаваў у Палаце мер і вагі, выкладаў на энергетычным факультэце БПІ.
Творчасць
правіцьДэбютаваў у друку вершамі ў 1922 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дым жыцця» (1928) — адзіная прыжыццёвая кніга, пасмяротна выйшлі «Гады, як парусы» (1959), «Вершы» (1973).
Творчасць А. Моркаўкі высока ацанілі Я. Купала і Ц. Гартны. Найбольш плённы паэтычны перыяд А. Моркаўкі прыпадае на 1924—1927 гады. Друкаваўся ў многіх тагачасных перыядычных выданнях. На пачатку 1930-х гадоў адышоў ад літаратурнай дзейнасці, не публікаваўся ў перыёдыцы, пісаў «у стол».
Зноскі
Літаратура
правіць- Гілевіч Н. З тых, хто быў надоўга замоўк Архівавана 19 чэрвеня 2013. / «Пры крыніцах гаючае вады»: Старонкі кнігі пра творцаў // «Дзеяслоў», № 28. — Мінск. 2007, чэрв.;
- Карлюкевіч А. М. Аркадзь Моркаўка — праўдзівы паэт… // Сцежкамі Iгуменшчыны / А. М. Карлюкевіч. — Мінск: Беларусь, 2008. — 247 с. : іл. ISBN 978-985-01-0810-4. С. 37-39.
- Моркаўка Аркадзь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Падстаўленка В. «І зорка ў сэрцы начавала…»: паэзія Аркадзя Моркаўкі 1920-х гг. // Роднае слова. — 2009. — № 6. — С. 17—19
- Падстаўленка В. Аркадзь Моркаўка: віцебскі перыяд творчасці: (пра беларускага паэта) // Літаратурныя постаці Віцебшчыны: гісторыя і сучаснасць. — Віцебск: ВДУ, 2008. — 151 с. ISBN 978-985-425-999-4 — C. 92—98