Зазер’е (Пухавіцкі раён)

аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Зазе́р’е[1] (трансліт.: Zazierje, руск.: Зазерье) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 30 км на паўночны захад Мар’інай Горкі, 4 ад чыгуначнага прыпыначнага пункту Седча на лініі МінскАсіповічы. Размешчана на аўтамабільнай дарозе Н9354, на рацэ Свіслач.

Аграгарадок
Зазер’е
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Завозеры
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222842
Аўтамабільны код
5
Зазер’е на карце Беларусі ±
Зазер’е (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Зазер’е (Пухавіцкі раён)
Зазер’е (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Зазер’е (Пухавіцкі раён)

Назва правіць

Назва паселішча паходзіць ад вялікага возера на поўнач ад вёскі[2], якое было асушана каналамі ў XIX стагоддзі. На плане генеральнага межавання Ігуменскага павета 1797 года возера названа Пярэжырскім возерам[3].

 
Будынак праўлення калгаса.

Гісторыя правіць

Ранняя гісторыя правіць

У XVI стагоддзі сяло ў складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 годзе шляхецкая ўласнасць, у 1590 годзе сяло на 9 дымоў, у складзе маёнтка Гатава. У XVIII стагоддзі валоданні Быкоўскіх[4], потым Станкевічаў[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, у валоданні Ваньковічаў.

У 1800 годзе была царква і вінакурня. У 1855 годзе царква перабудавана на сродкі Эдварда Ваньковіча[5]. У 1866 годзе былі вадзяны млын, царква.

З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета, Заазерскае сельскае таварыства[6].

У 1884 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, у якой у 1890 годзе вучылася 46 хлопчыкаў. На 1886 годзе сяло было вядома пад назвай Заазёры (Завозеры), была праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа, пры царкве — папячыцельства. Праваслаўны прыход налічваў каля 960 вернікаў[7]. Побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак, якім пасля смерці Эдварда Ваньковіча валодаў яго сын Зыгмунт (Сігізмунд)[8].

У 1897 годзе ў сяле быў хлебазапасны магазін, піцейны дом, лаўка, царква, капліца.

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[9]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. За савецкім часам царкоўна-прыходская школа пераўтворана ў школу 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 90 вучняў, працавала 2 настаўнікі. З 20 жніўня 1924 года ў Пярэжырскім сельсавеце Смілавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 8 ліпеня 1931 года ў Пухавіцкім, з 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Барацьба», працавала кузня, вадзяны млын з лесапілкай, сталярная майстэрня, сыраварня. З 1938 года мае статус вёскі.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкае падполле.

З 20 студзеня 1960 года ў Пухавіцкім раёне, у 1960 годзе цэнтр эксперыментальнай базы Зазер’е.

Да 2013 года Зазер’е ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета[10].

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 15 двароў, 116 жыхароў
  • 1805 год — 989 душ
  • 1812 год — 406 душ
  • 1886 год — 57 двароў, 476 жыхароў; маёнтак, 6 двароў, 156 жыхароў
  • 1897 год — сяло, 101 двор, 641 жыхар; маёнтак, 6 двароў, 156 жыхароў
  • 1909 год — 111 двароў, 840 жыхароў; маёнтак, 6 двароў, 156 жыхароў
  • 1917 год — 131 двор, 821 жыхар; маёнтак, 314 жыхароў
  • 1960 год — 508 жыхароў
  • 1971 год — 204 двары, 684 жыхары
  • 2002 год — 314 двароў, 929 жыхароў
  • 2007 год — 314 двароў, 901 жыхар
  • 2010 год — 314 гаспадарак, 924 жыхары
  • 2012 год — 318 гаспадарак, 905 жыхароў

Вядомыя асобы правіць

Славутасці правіць

 
Маёнтак Ваньковічаў.
  • Гаспадарчы двор Ваньковічаў, рэшткі.
  • Маёнтак «Зазер’е», цяпер у будынку месціцца школа.

Страчаная спадчына правіць

  • Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы.

Інфраструктура правіць

Эканоміка правіць

  • У вёсцы дзейнічаюць ДП «Эксперыментальная база «Зазер’е»[11], конна-спартыўны клуб імя Дзяменцьева «Зазер’е»[12]
  • Крамы
  • Дом быту
  • Аддзяленне сувязі
  • Сталовая

Адукацыя правіць

Культура правіць

Дом культуры, бібліятэка

Медыцына правіць

  • Бальніца

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б SgKP 1895, с. 504.
  3. Подвижная карта. orda.of.by. Праверана 27 лістапада 2023.
  4. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 25 лістапада 2023.
  5. ГВБ 2013, с. 141.
  6. Памяць 2003, с. 53.
  7. Памяць 2003, с. 701.
  8. Памяць 2003, с. 79.
  9. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  10. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  11. Сайт навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі Архівавана 7 сакавіка 2011. (руск.)
  12. КСК имени Дементьева «Зазерье» Архівавана 8 ліпеня 2013. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць