Армейскі камісар 2-га рангу
Арме́йскі каміса́р 2-га ра́нгу — персанальнае воінскае званне ў РСЧА і РСЧФ для вышэйшага палітычнага складу ВС СССР.
Армейскі камісар 2-га рангу | |
---|---|
![]() |
![]() |
Ніжэй армейскага камісара 1-га рангу, вышэй карпуснога камісара.
Гісторыя Правіць
Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22.09.1935 «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА».
Фактычна скасавана з увядзеннем генеральскіх званняў Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 07.05.1940 «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі».
малодшае званне: Карпусны камісар |
Армейскі камісар 2-га рангу |
старэйшае званне: Армейскі камісар 1-га рангу |
Род войскаў | Адпаведнае званне/пасада |
---|---|
У камандным складзе | |
Агульнавайсковае званне | Камандарм 2-га рангу |
Народны камісарыят унутраных спраў СССР | Камісар дзяржаўнай бяспекі 2-га рангу[1], уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года (ваенаслужачыя памежных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА) |
Ваенна-марскі флот СССР | Флагман флоту 2-га рангу |
У начальніцкім складзе | |
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах | Армінжынер |
у ваенна-марскіх сілах | Інжынер-флагман флоту |
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў | Армінтэндант |
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў | Армваенюрыст |
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў | Армурач |
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў | Армветурач |
Парадак прысваення і пазбаўлення звання Правіць
Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмінаў выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдзіваў і вышэйшыя камандныя званні (і адпаведныя ім ваенныя званні) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) — прысвайваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.
Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР.
Пазбаўленне ваеннага звання камдзіва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.
Персаналіі Правіць
1935 год Правіць
- Міхаіл Пятровіч Амелін (1896—1937), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Кіеўскай ваеннай акругі. Расстраляны 8 верасня 1937 года.
- Лазар Навумавіч Аранштам (1896—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР — член Ваеннага савета Прыволжскай ваеннай акругі. Расстраляны 25 сакавіка 1938 года.
- Антон Сцяпанавіч Булін (1894—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Беларускай ваеннай акругі. Расстраляны 29 ліпеня 1938 года.
- Георгій Іванавіч Веклічаў (1898—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Маскоўскай ваеннай акругі. Расстраляны 8 студзеня 1938 года.
- Аляксандр Сяргеевіч Грышын (1891—1937), член Ваеннага савета — начальнік палітупраўлення Балтыйскага флоту. Застрэліўся, баючыся арышту, 15 ліпеня 1937 года.
- Рыгор Іванавіч Гугін (1896—1937), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Чарнаморскага флоту. Расстраляны 26 лістапада 1937 года.
- Барыс Міхайлавіч Іпа (1898—1937), начальнік Ваенна-палітычнай акадэміі імя Н. Г. Талмачова і член Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР. Расстраляны 26 лістапада 1937 года.
- Сяргей Мікалаевіч Кажэўнікаў (1896—1938), член Ваеннага савета — начальнік палітупраўлення Харкаўскай ваеннай акругі. У снежні 1936 г. зняты з пасады без новага прызначэння; у ліпені 1937 г. звольнены з РСЧА. Расстраляны 9 студзеня 1938 года.
- Міхаіл Маркавіч Ланда (1890—1938), адказны рэдактар газеты «Чырвоная зорка». Расстраляны 28 ліпеня 1938 года.
- Аўгуст Іванавіч Мезіс (1894—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Прыволжскай ваеннай акругі. Расстраляны 21 красавіка 1938 года.
- Рыгор Сяргеевіч Окунеў (1900—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Ціхаакіянскага флоту. Расстраляны 28 ліпеня 1938 года.
- Гайк Аляксандравіч Асепян (1891—1937), намеснік начальніка Галоўнага палітычнага ўпраўлення РСЧА. Расстраляны 10 верасня 1937 года.
- Іосіф Ерамеевіч Славін (1893-1938), начальнік Упраўлення ваенна-навучальных устаноў РСЧА. Расстраляны 15 сакавіка 1938 года.
- Пётр Аляксандравіч Смірноў (1897—1939), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Ленінградскай ваеннай акругі. У снежні 1937 года павышаны да армейскага камісара 1-га рангу, прызначаны наркамам Ваенна-марскога флоту СССР. Расстраляны 23 лютага 1939 года.
- Аляксандр Львовіч Шыфрэс (1898—1938), начальнік Ваенна-гаспадарчай акадэміі РСЧА і член Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР. Расстраляны 25 верасня 1938 года.
1937 год Правіць
- 14.06.1937 — Ян Карлавіч Берзін (1889—1938), начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення РСЧА і член Ваеннага Савета пры Народным камісары абароны СССР, расстраляны
- 30.12.1937—
- Леў Захаравіч Мехліс (1889—1953), начальнік Галоўнага палітычнага ўпраўлення РСЧА, падвышаны ў званні да армейскага камісара 1-га рангу ў 1939 годзе
- Яфім Апанасавіч Шчадзенка (1885—1951), начальнік Упраўлення каманднага і начальніцкага складу РСЧА, падвышаны ў званні да армейскага камісара 1-га рангу ў 1939 годзе
1939 год Правіць
- 28.04.1939 — Іван Васільевіч Рогаў (1899—1949), начальнік Галоўнага ўпраўлення палітычнай прапаганды РСЧФ, пераатэставаны ў генерал-лейтэнанты берагавой службы
1940 год Правіць
- 04.04.1940 — Аляксандр Іванавіч Запарожац (1899—1959), член Ваеннага Савета Маскоўскай ваеннай акругі, падвышаны ў званні да армейскага камісара 1-га рангу ў 1941 годзе
- 20.06.1940
- Мікалай Іванавіч Бірукоў (1901—1974), член Ваеннага Савета Далёкаўсходняга фронту, пераатэставаны ў генерал-лейтэнанты танкавых войскаў
- Уладзімір Мікалаевіч Барысаў (1901—?), намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення палітычнай прапаганды РСЧА, асуджаны ў ліпені 1941 года на 5 гадоў ППЛ за махлярства[2] з пазбаўленнем звання. У 1944 годзе вызвалены датэрмінова, прысвоена званне палкоўніка. У 1948 годзе арыштаваны паўторна і асуджаны на 5 гадоў. Тэрмін адбыў цалкам. Рэабілітаваны ў 1954 годзе.
1941 год Правіць
- 22.10.1941 — Павел Сцяпанавіч Сцяпанаў (1901—1977), намеснік камандуючага ВПС СССР па палітычнай частцы, пераатэставаны ў генерал-маёры авіяцыі
- 17.11.1941 — Фёдар Фядотавіч Кузняцоў (1904—1979), намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення палітычнай прапаганды РСЧА, пераатэставаны ў генерал-лейтэнанты
Знакі адрознення Правіць
Знакі адрознення армейскага камісара 2-га рангу ў арміі і авіяцыі: чатыры ромба ў пятліцах з эмблемай роду войскаў (пасля 30 ліпеня 1940), і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй абшлагу[3] (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена).
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- ↑ Верамееў Ю. Г. Анатомія арміі. Табліцы воінскіх званняў Рускай Арміі. Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія 1935-1940 гг.
- ↑ Звягінцаў В. Вайна на вагах Феміды: Вайна 1941-1945 гг. у матэрыялах следча-судовых спраў.
- ↑ Нарукавные знаки различия военнослужащих ВМФ (июнь 1941 — февраль 1943 года). [{{{1}}} Архівавана] {{{2}}}.