Арнольд фон Вінклер

Арно́льд фон Ві́нклер (ням.: Arnold von Winckler; 17 лютага 185624 ліпеня 1945) — германскі ваенны дзеяч, генерал пяхоты, удзельнік Першай сусветнай вайны.

Арнольд фон Вінклер
ням.: Arnold von Winckler
Дата нараджэння 17 лютага 1856(1856-02-17)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1937(1937-07-24)[1][2] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  Германская імперыя
Род войскаў пяхота
Гады службы 18731919
Званне
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Камандаваў 2-я гвардзейская пяхотная дывізія
Рэзервовы XXXXІ корпус
Рэзервовы ІV корпус
11-я армія
І корпус
Рэзервовы XXV корпус
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1856 годзе ў сям'і генерал-лейтэнанта Эвальда Фёдара фон Вінклера.

У 1912 годзе Арнольд фон Вінклер прызначаецца камандуючым 2-й гвардзейскай пяхотнай дывізіі германскай арміі. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны на чале дывізіі прымае ўдзел у баях на Заходнім фронце.

29 чэрвеня 1915 года становіцца камандзірам 41-га рэзервовага корпуса, а 11 верасня 1915 года прызначаецца камандуючым 4-га рэзервовага корпуса, які таксама называецца «Карпацкім». Удзельнічае ў баях на Усходнім фронце.

За поспехі 27 лістапада 1915 года ўзнагароджваецца ордэнам Pour le Merite. 10 жніўня 1916 года замяняе генерала Гальвіца на пасадзе камандуючага 11-й арміяй. 11-я нямецкая армія знаходзілася на Салоніцкім фронце і была змешанага складу, нямецка-балгарская. Камандуе арміяй падчас наступу саюзнікаў у верасні-снежні 1916 года. Падчас гэтых баёў разам з 1-й балгарскай арміяй, армія Вінклера ўваходзіць у групу армій Белава. Па загадзе Белава 19 лістапада Вінклер пакідае Манасцір, аднак арганізуе лінію абароны на поўнач ад горада, якую саюзнікам прарваць не ўдалося. 5 чэрвеня 1917 года заменены генералам Штэйбенам і прызначаны камандуючым 1-м армейскім корпусам.

15 чэрвеня 1917 года Вінклер атрымаў дубовыя галіны да ордэна Pour le Merite. 25 лютага 1918 года становіцца камандуючым 25-га рэзервовага корпуса, на чале якога і скончыў вайну. Памёр у 1945 годзе.

Зноскі

  1. а б Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  2. а б Arnold Feodor Alois Maria Gustav von Winckler // filmportal.de — 2005.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць