Арсенцій Аляксеевіч Нячаеў
Арсенцій Аляксеевіч Нячаеў (10 снежня 1910 — 7 красавіка 1989) — капітан Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза[1].
Арсенцій Аляксеевіч Нячаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 снежня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 красавіка 1989 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1932—1945 (з перарывам) |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 10 снежня 1910 года ў вёсцы Блеўчыцы (цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць). Скончыў 9 класаў. У 1929 годзе пераехаў у Мінск, працаваў на заводах «Камунар», «Энергія». З 1934 года жыў у Маскве, працаваў шафёрам, механікам, а затым начальнікам гаража аўтабазы Цэнтрасаюза.
У РСЧА з 1932 па 1934 год, у 1939 годзе вярнуўся ў войска. У 1939 годзе скончыў Курсы ўдасканалення камсаставу.
У баях Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Ленінградскім, Волхаўскім і 1-м Беларускім франтах. Быў камандзірам артылерыйскай батарэі.
Удзельнічаў у будаўніцтве абарончых збудаванняў пад Тулай, прарыву блакады Ленінграда, вызваленні гарадоў Пскова, Таропца, Рыгі, узяцці горада Данцыга.
Удзельнік штурму Берліна . У ходзе вулічных баёў у Берліне 28 красавіка 1945 года Нячаеў выкаціў гаўбіцы на прамую наводку і разбурыў некалькі апорных пунктаў праціўніка. 29 красавіка некалькі гадзін яму ўдавалася весці бой у акружэнні, умела кіруючы кругавой абаронай. Быў кантужаны і паранены, але працягваў абстрэльваць непрыяцеля. Сваімі гераічнымі дзеяннямі дапамог стралковай падраздзяленням авалодаць цэнтральнай ратушай Берліна і ўзняць на яе купале савецкі сцяг.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства гвардыі старэйшаму лейтэнанту Нячаеву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1945 годзе Нячаеў сышоў у запас у званні капітана. Жыў у горадзе Лысьва. Да 1972 года працаваў на заводзе па выпуску кухонных пліт, затым сышоў на пенсію.
Памёр 7 красавіка 1989 года.
Узнагароды
правіць- Медаль «Залатая Зорка» № 8971.
- Ордэн Леніна.
- Ордэн Чырвонага Сцяга.
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені.
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені.
- Іншыя ўзнагароды.
Памяць
правіць- У Лысьве на Алеі герояў усталяваны бюст Нячаева.
Зноскі
- ↑ Арсенцій Аляксеевіч Нячаеў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.