Арцём Уладзіміравіч Дылеўскі
Арцём Дылеўскі (нар. 20 лютага 1997, Кунцаўшчына) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».
Поўнае імя | Арцём Уладзіміравіч Дылеўскі | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 лютага 1997[1] (27 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[3] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Маладзечна | ||||||||||||||||||
Нумар | 44 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2013 годзе пачаў выступаць за дубль. У 2016 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе. У сезоне 2017 не выступаў. Да сезона 2018 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Мінска». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 мая 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.
У сакавіку 2019 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны», якой дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу, быў асноўным абаронцам каманды. Сезон 2020 пачынаў у дублі бабруйчан, а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду», дзе замацаваўся ў складзе. У лістападзе 2020 года вярнуўся з арэнды ў «Белшыну»[4]. У студзені 2021 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў лютым зноў далучыўся да «Белшыны» і неўзабаве падпісаў новы кантракт[5]. Па выніках сезона 2021 дапамог бабруйскай камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У сакавіку 2022 года перайшоў у казахстанскі «Кайсар»[6]. У камандзе быў іграком ратацыі, па выніках сезона 2022 дапамог ёй вярнуцца ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2023 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай»[7], а ў лютым стаў іграком «Смаргоні»[8]. У чэрвені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў смаргонскі клуб[9].
У ліпені 2023 года далучыўся да «Маладзечна»[10]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[11].
Міжнародная кар’ера
правіцьУ кастрычніку 2013 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе выйшаў на поле ў адным матчы.
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Мінск | 2 | 0 | |
2014 | дубль | Мінск | 6 | 0 | |
2015 | дубль | Мінск | 19 | 2 | |
2016 | дубль | Мінск | 29 | 3 | |
2018 | Д1 | Мінск | 6 | 0 | |
2019 | Д2 | Белшына | 20 | 5 | |
2020 (пач.) | дубль | Белшына | 2 | 0 | |
2020 | Д2 | Ліда | 19 | 0 | |
2021 | Д2 | Белшына | 28 | 2 | |
2022 | Д2 | Кайсар | 7 | 1 | |
2023 (1) | Д1 | Смаргонь | 10 | 0 | |
2023 (2) | Д2 | Маладзечна | 9 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Artem Dylevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.transfermarkt.com/artem-dylevskiy/profil/spieler/295689
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/artem_dylevski/
- ↑ Четыре игрока покинули "Лиду" (руск.). football.by (25 лістапада 2020). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Дылевский сменил "Лиду" на "Белшину" (руск.). football.by (18 лютага 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Дылевский сменил "Белшину" на "Кайсар" (руск.). football.by (22 сакавіка 2022). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Леонович и Дылевский находятся в расположении "Белшины" (руск.). football.by (22 студзеня 2023). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ "Сморгонь" подписала белоруса из "Кайсара" (руск.). football.by (8 лютага 2023). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Артем Дылевский покинул "Сморгонь" (руск.). football.by (15 чэрвеня 2023). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Экс-защитник "Сморгони" перешел в "Молодечно-2018" (руск.). football.by (12 ліпеня 2023). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Девять игроков продлили контракты с «Молодечно-2018» (руск.)(недаступная спасылка). bel.football (25 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2024. Праверана 15 лютага 2024.