Арцём Уладзіміравіч Канцавы
Арцём Канцавы (нар. 20 мая 1983, Гомель) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2008). У цяперашні час працуе трэнерам у дублі барысаўскага БАТЭ.
Поўнае імя | Арцём Уладзіміравіч Канцавы | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 мая 1983[1][2][…] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер дубля | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец гомельскага футбола, у маладым узросце апынуўся ў барысаўскім БАТЭ. Пазней гуляў у Расіі, але ў 2005 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы адным з асноўных ігракоў мінскага МТЗ-РІПА. У 2009 годзе перайшоў у «Спартак» з Нальчыка. Сезон 2010 правёў у арэндзе ў БАТЭ, пасля чаго быў выкуплены барысаўскім клубам.
У БАТЭ спачатку трывала гуляў у асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка або правага паўабаронцы. У 2013 годзе стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна, што ў многім было звязана са зменай тактычнай схемы барысаўчан, якія сталі гуляць без ярка выражаных флангавых паўабаронцаў, а на вастрыні атакі Канцавы не здолеў скласці канкурэнцыю Віталю Радзівонаву.
У выніку па заканчэнні сезона 2013 пакінуў БАТЭ ў статусе свабоднага агента і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У жодзінскім клубе стаў іграком асновы, спачатку гуляў у цэнтры атакі, але потым стаў выступаць на пазіцыі правага ўскрайняга нападніка. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[5]. У пачатку сезона 2015 не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся і трывала з’яўляўся на полі, але карыснымі дзеяннямі (галамі або пасамі) не адзначаўся. У ліпені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[6].
Неўзабаве пасля раставання з жодзінскім клубам апынуўся ў стане гродзенскага «Нёмана», з якім 24 ліпеня падпісаў кантракт[7]. У складзе «Нёмана» стаў асноўным цэнтральным нападнікам. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[8]. У сезоне 2016 заставаўся трывалым іграком асновы, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы. У лютым 2017 года падпісаў новае пагадненне з «Нёманам»[9]. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, часцей толькі выхадзіў на замену, а ў канцы сезона стаў выкарыстоўвацца ў якасці правага абаронцы. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[10], а ў студзені 2019 года падоўжыў кантракт яшчэ на адзін год[11]. У сезонах 2018—2019 рэдка з’яўляўся на полі, шмат прапускаў з-за траўм. У снежні 2019 года пакінуў «Нёман»[12].
Міжнародная кар’ераПравіць
Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. З 2006 па 2008 гады выступаў за нацыянальную зборную.
Трэнерская кар’ераПравіць
У пачатку 2020 года трэніраваўся з мінскім НФК, аднак у лютым прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[13]. У сакавіку 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля барысаўскага БАТЭ[14], дзе працаваў на працягу двух гадоў. У студзені 2022 года перайшоў на працу з юнацкай камандамі клуба[15]. У студзені 2023 года зноў стаў трэнерам у дублі БАТЭ[16].
Сям’яПравіць
Малодшы брат Арцёма, Сяргей, таксама з’яўляецца футбалістам.
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі (5): 2002, 2010, 2011, 2012, 2013
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2001, 2005, 2008
- Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2005, 2008, 2010
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2010, 2013
- Уладальнік Кубка Расіі: 2003
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2008
Зноскі
- ↑ Artem Kontsevoj // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Artem Kontsevoy // FBref.com
- ↑ ARTEM KONTSEVOY // Argentine Soccer Database
- ↑ Артем Концевой подписал контракт с «Торпедо»-БелАЗ
- ↑ Артем Концевой продлил контракт с «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» расстался с Александром Яцкевичем и Артемом Концевым
- ↑ Артем Концевой стал игроком «Немана»
- ↑ Сергей Сосновский и Артем Концевой продлили контракты с «Неманом»
- ↑ Артем Концевой продлил контракт с «Неманом»
- ↑ Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с «Неманом»
- ↑ Артем Концевой остается в Гродно
- ↑ "Неман" объявил о расставании с Концевым
- ↑ Артем Концевой в 36 лет завершил карьеру
- ↑ Артем Концевой будет набираться тренерского опыта в дубле БАТЭ
- ↑ Виктор Гончаренко возглавил дубль БАТЭ
- ↑ Артем Концевой вернулся в тренерский штаб дубля БАТЭ (руск.). football.by (11 студзеня 2023). Праверана 12 студзеня 2023.
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)