Арцём Уладзіміравіч Канцавы

беларускі футбаліст і трэнер, 1983 года нараджэння

Арцём Канцавы (нар. 20 мая 1983, Гомель) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2008). У цяперашні час працуе трэнерам у барысаўскім БАТЭ.

Футбол
Арцём Канцавы
Поўнае імя Арцём Уладзіміравіч Канцавы
Нарадзіўся 20 мая 1983(1983-05-20)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 77 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2000 Беларусь РВАР (Мінск) 32 (8)
2001—2002 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 46 (15)
2003—2004 Расія Спартак (Масква) 11 (2)
2004   Расія Чарнаморац (Новарасійск) 21 (4)
2005—2008 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 88 (42)
2009—2010 Расія Спартак-Нальчык 18 (2)
2010   Беларусь БАТЭ (Барысаў) 28 (7)
2011—2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 63 (13)
2014—2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 39 (3)
2015—2019 Беларусь Нёман (Гродна) 71 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999 Беларусь Беларусь (да 16) 4 (0)
2001 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2002—2005 Беларусь Беларусь (да 21) 34 (7)
2006—2008 Беларусь Беларусь 10 (0)
Трэнерская кар’ера
2020—2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) дубль
2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) дубль
2024— Беларусь БАТЭ (Барысаў) трэнер
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 снежня 2017

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец гомельскага футбола, у маладым узросце апынуўся ў барысаўскім БАТЭ. Пазней гуляў у Расіі, але ў 2005 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы адным з асноўных ігракоў мінскага МТЗ-РІПА. У 2009 годзе перайшоў у «Спартак» з Нальчыка. Сезон 2010 правёў у арэндзе ў БАТЭ, пасля чаго быў выкуплены барысаўскім клубам.

У БАТЭ спачатку трывала гуляў у асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка або правага паўабаронцы. У 2013 годзе стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна, што ў многім было звязана са зменай тактычнай схемы барысаўчан, якія сталі гуляць без ярка выражаных флангавых паўабаронцаў, а на вастрыні атакі Канцавы не здолеў скласці канкурэнцыю Віталю Радзівонаву.

У выніку па заканчэнні сезона 2013 пакінуў БАТЭ ў статусе свабоднага агента і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе стаў іграком асновы, спачатку гуляў у цэнтры атакі, але потым стаў выступаць на пазіцыі правага ўскрайняга нападніка. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[4]. У пачатку сезона 2015 не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся і трывала з’яўляўся на полі, але карыснымі дзеяннямі (галамі або пасамі) не адзначаўся. У ліпені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[5].

Неўзабаве пасля раставання з жодзінскім клубам апынуўся ў стане гродзенскага «Нёмана», з якім 24 ліпеня падпісаў кантракт[6]. У складзе «Нёмана» стаў асноўным цэнтральным нападнікам. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[7]. У сезоне 2016 заставаўся трывалым іграком асновы, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы. У лютым 2017 года падпісаў новае пагадненне з «Нёманам»[8]. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, часцей толькі выхадзіў на замену, а ў канцы сезона стаў выкарыстоўвацца ў якасці правага абаронцы. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[9], а ў студзені 2019 года падоўжыў кантракт яшчэ на адзін год[10]. У сезонах 2018—2019 рэдка з’яўляўся на полі, шмат прапускаў з-за траўм. У снежні 2019 года пакінуў «Нёман»[11].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. З 2006 па 2008 гады выступаў за нацыянальную зборную.

Трэнерская кар’ера правіць

У пачатку 2020 года трэніраваўся з мінскім НФК, аднак у лютым прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[12]. У сакавіку 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля барысаўскага БАТЭ[13], дзе працаваў на працягу двух гадоў. У студзені 2022 года перайшоў на працу з юнацкай камандамі клуба[14]. У студзені 2023 года зноў стаў трэнерам у дублі БАТЭ[15]. У студзені 2024 года стаў памочнікам Ігара Крывушэнкі ў асноўнай камандзе барысаўчан[16].

У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[17].

Сям’я правіць

Малодшы брат Арцёма, Сяргей, таксама з’яўляецца футбалістам.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Artem Kontsevoj // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Artem Kontsevoy // FBref.com
  3. Артем Концевой подписал контракт с "Торпедо"-БелАЗ (руск.). football.by (29 студзеня 2014). Праверана 22 студзеня 2024.
  4. Артем Концевой продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (30 студзеня 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
  5. "Торпедо-БелАЗ" расстался с Александром Яцкевичем и Артемом Концевым (руск.). football.by (16 ліпеня 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
  6. Артем Концевой стал игроком "Немана" (руск.). football.by (24 ліпеня 2015). Праверана 22 студзеня 2024.
  7. Сергей Сосновский и Артем Концевой продлили контракты с "Неманом" (руск.). football.by (13 студзеня 2016). Праверана 22 студзеня 2024.
  8. Артем Концевой продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (15 лютага 2017). Праверана 22 студзеня 2024.
  9. Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с "Неманом" (руск.). football.by (28 лістапада 2017). Праверана 22 студзеня 2024.
  10. Артем Концевой остается в Гродно (руск.). football.by (24 студзеня 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  11. "Неман" объявил о расставании с Концевым (руск.). football.by (2 снежня 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  12. Артем Концевой в 36 лет завершил карьеру (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 22 студзеня 2024.
  13. Артем Концевой будет набираться тренерского опыта в дубле БАТЭ (руск.). football.by (13 сакавіка 2020). Праверана 22 студзеня 2024.
  14. Виктор Гончаренко возглавил дубль БАТЭ (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
  15. Артем Концевой вернулся в тренерский штаб дубля БАТЭ (руск.). football.by (11 студзеня 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
  16. Игорь Криушенко спустя 16 лет вновь возглавил БАТЭ (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.
  17. Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (руск.). football.by (13 лістапада 2023). Праверана 13 лютага 2024.

Спасылкі правіць