Арэхаўна (возера, Полацкі раён)
Арэ́хаўна[1][2][3] — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача (выцякае з возера[1][3]).
Арэхаўна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,1 км |
Шырыня | 0,66 км |
Плошча | 0,47 км² |
Аб’ём | 0,0002 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,16 км |
Найбольшая глыбіня | 0,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 0,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,24 ‰ |
Празрыстасць | да дна м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 179 км² |
Упадаюць | ручаі, канал |
Выцякаюць | рака Нача |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера 0,47 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Найбольшая глыбіня 0,8 м, сярэдняя — 0,4 м. Плошча вадазбору 179 км². Аб'ём вады 0,2 млн м³[3]. Катлавіна Арэхаўна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 5—10 метраў, на паўднёвым усходзе невыразныя. У паўднёвай частцы абразійны ўступ вышынёй 3—4 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, сплавінныя. Пойма шырынёй 20—50 метраў, на паўднёвым усходзе да 700 метраў і забалочаная. Дно возера плоскае, уздоўж берагоў складаецца з апясчаненага глею. Астатняя частка дна выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера Арэхаўна эўтрофнае, зарастае. На возеры востраў плошчай 0,5 га.
У возера ўпадаюць 2 ручаі і меліярацыйны канал, выцякае рака Нача. Арэхаўна злучана пратокай з возерам Забеліна. На паўночным беразе вёска Арэхаўна.
Крыніцы
правіць- ↑ а б ЭПБ 1983.
- ↑ БелЭн 1996.
- ↑ а б в Блакітная 1994.
Літаратура
правіць- Арэ́хаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 15. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Арэ́хаўна // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 40. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Арэ́хаўна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 133. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта. Полоцк - план. Новополоцк - план. / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)