Асабняк па вуліцы Міцкевіча, 22

Асабняк — будынак у Брэсце, размешчаны на рагу вуліц Міцкевіча і Камсамольскай, 22/20.

Славутасць
Асабняк па вуліцы Міцкевіча, 22
УБОП - panoramio.jpg
52°05′50″ пн. ш. 23°41′11″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Брэст
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002

ГісторыяПравіць

Разам з аналагічным асабняком па вуліцы Міцкевіча, 26 пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. з цэглы. Належалі заможнаму роду Ягмінаў. Магчыма, асабнякі пабудаваў адзін з найбольш прагрэсіўных і адукаваных прадстаўнікоў гэтага роду Павел Ягмін (1794—1865), які таксама ўзвёў на той час арыгінальную рэзідэнцыю ў в. Вістычы пад Брэстам[1].

У 1999—2000 гг. праведзена рэстаўрацыя будынкаў[1].

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры з рысамі класіцызму. Мае аналагічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з асабняком па вуліцы Міцкевіча, 26, разам з якім вызначае фронт забудовы вул. Міцкевіча[2].

Цэнтральная частка — двухпавярховая з двухсхільным дахам, 2 бакавыя — аднапавярховыя з вальмавымі дахамі. Галоўны (паўднёвы) фасад вылучаны чатырохкалонным порцікам з драўляным трохвугольным франтонам над уваходам. На 2-м паверсе на ўсю шырыню порціка балкон з драўлянай балюстрадай. Дваровы фасад аформлены 4 паўкалонамі, якія адпавядаюць кампазіцыі порціка галоўнага фасада. Вонкавы дэкор: руставаны цокаль, прафіляваны карніз і сандрыкі над прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У цэнтры 1-га паверха быў вестыбюль, да якога прылягалі жылыя памяшканні, на 2-м — парадная зала і пакоі (унутраная планіроўка часткова зменена). Будынак мае цокальны паверх[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Двухпавярховыя палацы па вуліцы Міцкевіча, № 22 і 26 // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Несцярчук Л.М.. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 43. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
  2. 2,0 2,1 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць