Астраўкі (возера, Лепельскі раён)

Астраўкі́ — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Суша.

Астраўкі
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129,6 м
Даўжыня 1,74 км
Шырыня 0,92 км
Плошча 0,54 км²
Аб’ём 0,00269 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,61 км
Найбольшая глыбіня 12,7 м
Сярэдняя глыбіня 5 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,33 ‰
Празрыстасць 1,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 102,1 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Астраўкі (Беларусь)
Астраўкі
Астраўкі
Астраўкі (Віцебская вобласць)
Астраўкі
Астраўкі
Map

Плошча паверхні возера 0,54 км². Даўжыня 1,74 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Даўжыня берагавой лініі 5,61 км. Найбольшая глыбіня 12,7 м, сярэдняя 5 м. Аб’ём вады ў возеры 2,69 млн м³. Плошча вадазбору 102,1 км².

Катлавіна возера лопасцевай формы, складанага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і складаецца з 2 плёсаў. Вышыня схілаў катлавіны дасягае 10 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, на паўночным усходзе і паўночным захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 0,1 га. Да глыбіні 1,5—2 м дно возера выслана пяском, на большых глыбінях апясчаненымі адкладамі і гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадае ручай з возера Рагоўскае, злучана пратокай з возерам Цеменіца. Расліннасць уздоўж берагоў утварае палосу шырынёй да 25 м і распаўсюджваецца да глыбіні 3,5 м.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, мянтуз, лінь, язь і іншыя віды рыб. Сустракаецца[1] сом.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29—30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць