Аляксандр Мікалаевіч Ніціеўскі

(Пасля перасылкі з А. М. Ніціеўскі)

Аляксандр Мікалаевіч Ніціе́ўскі (нар. 1961) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Мікалаевіч Ніціеўскі
Дата нараджэння 1961
Жонка Алена Яўгенаўна Ніціеўская[d]
Альма-матар
Месца працы

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1983 годзе архітэктурны факультэт БПІ. З 1983 года працуе ў інстытуце «Белдзяржпраект»: архітэктар, вядучы архітэктар, з 2000 года галоўны архітэктар праектаў АМ-2.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы (у суаўтарстве): гандлёва-грамадскі цэнтр у г.п. Муякан (1984); спартыўны комплекс у г. Лангепас Цюменскай вобласці (1985); НДІ ядзерных праблем БДУ ў Мінску (1989, дыплом 1-й ступені СА БССР); сацыяльна-культурны цэнтр Музея народнай архітэктуры ў в. Шчомысліца Мінскага раёна (1991, залаты медаль агляду-конкурсу на лепшы праект года СССР; дыплом 2-й ступені СА БССР); гандлёва-бытавы цэнтр у г. Бяроза Брэсцкай вобласці (1991); будынак Мінскага гарадскога ўпраўлення АК БелПСБ па вул. Дразда ў Мінску (1995); гасцініца ў г. Полацку (1997); гасцініца на возеры Плаўна ў Віцебскай вобласці (1998); ФАК ДАІ УУС Мінаблвыканкама (1999); рэканструкцыя пансіяната «Ольгінка» ў Туапсінскім раёне Краснадарскага края (2000); жылыя дамы па вул. Прытыцкага і Маякоўскага ў Мінску (2004, 2005); мадэрнізацыя фасадаў навучальнага корпуса БДУФК па пр. Пераможцаў (20082010); канькабежны стадыён у складзе шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна» (2008-2009), Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы па пр. Пераможцаў, вяслярная база «Серабранка» па вул. Малініна.

Сям’яПравіць

У шлюбе з архітэктарам Аленай Яўгенаўнай Ніціеўскай.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Нитиевский Александр Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)