Алена Сяргееўна Цялькова
Алена Сяргееўна Цялькова (нар. 7 мая 1944, г. Пінск, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская спявачка (сапрана). Заслужаная артыстка БССР (1991). Народная артыстка Беларусі (2012).
Алена Сяргееўна Цялькова | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 мая 1944 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал[d] |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыла ў 1970 годзе Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі. З 1966 года салістка жаночага вакальнага квартэта «Купалінка», з 1988 года адна са стваральніц, мастацкі кіраўнік і салістка аднайменнай фалькгрупы.
ТворчасцьПравіць
Валодае голасам сакавітага тэмбру, шырокім пеўчым дыяпазонам. Адраджае традыцыі беларускага музычна-песеннага мастацтва, збірае беларускі народны песенны фальклор, які ў рэпертуары групы выконваецца ў рэгіянальных традыцыях спеваў (пераважна Мінскага, Брэсцкага і Гомельскага раёнаў). Аўтар музычных кампазіцый «Купалле», «На кірмашы», «Прыйдзі, вясна», апрацовак беларускіх народных песень. Адна з аўтараў кінафільмаў «Квартэт „Купалінка“», «Спявае „Купалінка“», «Купалінка».
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Цялькова Алена Сяргееўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).