Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў
Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў (нар. 15 чэрвеня 1959) — беларускі тэатральны рэжысёр.
Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1959 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Жонка | Зоя Валянцінаўна Белахвосцік[1] |
Дзеці | Валянціна Аляксандраўна Гарцуева |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, выкладчык універсітэта |
Тэатр | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьУ 1980 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў акцёрам Купалаўскага тэатра. Пазней заняўся рэжысурай. У 2000 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва — ГІТІС, прайшоўшы стажыроўку пад кіраўніцтвам народнага артыста РФ Леаніда Хейфеца. Працаваў штатным рэжысёрам Купалаўскага тэатра. З 2012 года — мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
З 1998 года адначасова працуе ў Беларускай акадэміі мастацтва. Дацэнт. Выкладае майстэрства акцёра і рэжысуру драмы. З’яўляецца мастацкім кіраўніком курса рэжысёраў драмы. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў па рэжысуры драмы.
Звольнены з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў канцы снежня 2021 года ў рамках маштабных палітычных чыстак[2].
Творчасць
правіцьРэжысёр каля 35 спектакляў у тэатрах Беларусі. Найбольш значныя пастаноўкі: «Крывавая Мэры» Д. Бойкі (1996), «Дзядзька Ваня» А. Чэхава (1999), «Трыстан і Ізольда» С. Кавалёва (1999), «Брат мой Сымон» А. Казанцава (2000), «Кім» А. Дударава (2001), «Люці» А. Дударава (2003), «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка (2003), «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (2005), «Івона — прынцэса Бургундская» В. Гамбровіча (2005), «Прымакі» Я. Купалы (2006), «Маэстра» М. Ладо (2006), «Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава (2008), «Хам» Э. Ажэшкі (2009), «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча (2010), «Не мой» А. Адамовіча, «Ноч Гельвера» І. Вілквіста (2011), «Субота. Нядзеля. Панядзелак» Э. дэ Філіпа (2012), «Людзі на балоце» І. Мележа (2012).
Прызнанне
правіцьПастаноўка Аляксандра Гарцуева «Не мой», пастаўленая ў 2010 годзе на сцэне Купалаўскага тэатра, перамагла ў пяці намінацыях на Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2011): «Найлепшая сучасная пастаноўка па творах беларускіх аўтараў» (Аляксандр Гарцуеў і Алена Калюнова), «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» (Барыс Герлаван і Алена Ігруша), «Найлепшае музычнае афармленне» (кампазітар Алег Хадоска), «Найлепшая жаночая роля» (Святлана Анікей — роля Паліны), «Найлепшы спектакль года» — разам з операй «Набука» (рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ) Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з актрысай Зояй Белахвосцік мае дачку Валянціну (нар. 1986), таксама актрысу. Абедзве працавалі ў Купалаўскім тэатры. 26 жніўня жонка Зоя і дачка Валянціна разам з большасцю трупы ды іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніліся ў знак пратэсту супраць масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў[3].