Святлана Уладзіміраўна Анікей

беларуская актрыса
(Пасля перасылкі з Святлана Анікей)

Святлана Уладзіміраўна Анікей (нар. 7 лютага 1977, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно.

Святлана Уладзіміраўна Анікей
Дата нараджэння 7 лютага 1977(1977-02-07)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
IMDb ID 5084360

Біяграфія правіць

Скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ў 1999 годзе па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно», курс Лідзіі Манаковай[2]. З 1999 года працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Святлана Анікей разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[3].

Творчасць правіць

Тэатральныя ролі правіць

Бягучы рэпертуар правіць

Ранейшыя ролі правіць

Выбраная фільмаграфія правіць

Прыватнае жыццё правіць

Захапляецца рэстаўрацыяй старажытнай мэблі.[6]

Узнагароды правіць

  • Галоўная акцёрская ўзнагарода, XV Агульнапольскі фестываль сучаснай драматургіі «Rzeczywistość przedstawiona» (за ролю ў пастаноўцы А. Карыткоўскай-Мазур «Сонька», Беластоцкі драматычны тэатр), 2015[7]
  • Першая нацыянальная тэатральная прэмія ў намінацыі «Найлепшая жаночая роля» (роля Паліны ў драме «Не мой»), 2011[2]

Зноскі

  1. КиноПоиск — 2003. Праверана 27 кастрычніка 2020.
  2. а б в г Святлана Анікей (асабістыя звесткі)(недаступная спасылка). вебсайт тэатра. Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  3. Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
  4. Актрыса, якая марыць сыграць Абломава (часопіс). Мастацтва (31 сакавіка 2012). Праверана 27 лютага 2016.
  5. Святлана Анікей (фільмаграфія). Кино-Театр.ru. Праверана 27 лютага 2016.
  6. Святлана Анікей: «Трымаць шліфавальную машынку ў жаночых руках вельмі складана» (вэб-сайт грамадскай культурніцкай кампаніі). «Будзьма беларусамі!» (28 студзеня 2014). Праверана 27 лютага 2016.
  7. Святлана Анікей атрымала польскую ўзнагароду. Польскае радыё (29 кастрычніка 2015). Праверана 27 лютага 2016.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць