Чысць (балота)
балота ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Балота Чысць)
Чысць — балота ў Вілейскім (5000 гектараў) і Маладзечанскім (1500 гектараў) раёнах Мінскай вобласці, у вадазборах рэк Уша і Ілія.
Балота нізіннага (76 %), вярховага (17 %) і мяшанага (7 %) тыпаў. Плошча 6500 гектараў, у межах прамысловага пакладу 4000 гектараў. Глыбіня торфу да 6,3 метраў, сярэдняя 1,8 метраў. Пасля спынення здабычы торфу на паліва землі рэкультываваныя, перададзены пад сельскагаспадарчае выкарыстанне (ворыва і сенажаць)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).