Баляслаў Цітавіч Тамашэвіч
Баляслаў Цітавіч Тамашэ́віч[2] (2 кастрычніка 1863[3] — невядома[2] ці пасля 1918 года[3]) — мастак, графік, акварэліст.
Баляслаў Цітавіч Тамашэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1863[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1918 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | графіка, партрэт, пейзаж і жанравы жывапіс |
Вучоба |
Нарадзіўся ў вёсцы Колунь[2] Дынабургскага павета (сучасны Калупэ ў Латвіі[3]). У 1886 годзе скончыў Імператарскую Акадэмію мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Колькі часу працаваў у Старой Русе, потым вярнуўся на радзіму[3]. У складзе археалагічнай камісіі падарожнічаў па сучасных Беларусі і Украіне, пабываў у Ашмянах, Гальшанах, Віцебску, Кіеве. Рабіў замалёўкі народнага побыту і адзення, мясцовай архітэктуры, даваў урокі малявання. У 1896 годзе пабываў у Крэве і зрабіў замалёўкі Крэўскага замка і мястэчка[3]. Пісаў Баляслаў Тамашэвіч і пейзажы, партрэты, бытавыя кампазіцыі. Творы мастака публікаваліся ў часопісах «Ніва», «Kraj», «Tygodnik Wileński» і альманаху «Z okolić Dźwiny»[2].
Сярод твораў Баляслава Тамашэвіча: «Паляванне на качак», «На канікулах», «Сустрэча», «Беларуска ў нацыянальным касцюме», «Калі ўціхла бура», «Дом Сыракомлі ў Залуччы», «Касцёл у Гальшанах» і іншыя.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Дробаў Л. Н. Тамашэ́віч Баляслаў Цітавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 412. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 324. — 703 с. — 10 000 экз.