Барыс Віктаравіч Канявега

Барыс Канявега (нар. 6 жніўня 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Дынама-Брэст-1960».

Футбол
Барыс Канявега
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Барыс Віктаравіч Канявега
Нарадзіўся 6 жніўня 1995(1995-08-06)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама-Брэст-1960
Нумар 14
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2016 Беларусь Дынама-Брэст 43 (0)
2017 Беларусь Хваля (Пінск) 27 (4)
2018 — 2019 Беларусь Рух (Брэст) 21 (0)
2020 — Беларусь Дынама-Брэст-1960 (Маларыта) 1 (0)
Нацыянальная зборная**
2014 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 красавіка 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 снежня 2014.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

З 2013 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама». У сезоне 2014 стаў трывала з’яўляцца і ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. У ліпені 2015 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. Пачатак сезона 2016 правёў у аснове брэстчан, выходзячы ў стартавым складзе, звычайна ў апорнай зоне. Улетку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў канцы сезона, але выступаў ужо толькі за дубль.

У лютым 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў[2]. Пазней адправіўся ў пінскую «Хвалю», з якой у выніку падпісаў кантракт[3]. У «Хвалі» замацаваўся ў асноўным складзе.

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», аднак пазней далучыўся да брэсцкага «Руха», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. Пачынаў сезон 2018 у якасці іграка асновы, але ў ліпені атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2019 з-за траўм з’яўляўся на полі эпізадычна.

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[4], аднак ужо ў красавіку 2020 года па фінансавых прычынах пакінуў каманду[5] і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі.

МіжнароднаяПравіць

13 жніўня 2014 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з Малдовай (0:1).

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Дынама-Брэст   21 1
2014 Д1 Дынама-Брэст   19 0
2015 Д1 Дынама-Брэст   12 0
2016 Д1 Дынама-Брэст   12 0
2017 Д2 Хваля   27 4
2018 Д3 Рух   14 0
2019 Д2 Рух   7 0

Зноскі

СпасылкіПравіць