Барыс Мікалаевіч Лунін

Барыс Мікалаевіч Лунін (1918—1994) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір партызанскай брыгады «Штурмавая», якая дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944), пазбаўлены ўсіх званняў і ўзнагарод у сувязі з асуджэннем[3].

Барыс Мікалаевіч Лунін
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1918(1918-06-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 1994
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Савецкі партызанскі рух
Званне палітрук[1] і лейтэнант[2]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза Герой Савецкага Саюза медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія

правіць

Барыс Лунін нарадзіўся ў вёсцы Туркі Саратаўскай губерні (цяпер раённы цэнтр, Саратаўская вобласць) у сям'і селяніна[3].

У 1939 годзе Лунін быў прызваны ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1941 года ён займаў пасаду камандзіра мінамётнага разліку 17-а палка 17-й бранятанкавай дывізіі.

З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. 8 жніўня 1941 года Лунін, чыё падраздзяленне да таго часу ўжо папала ў акружэнне, быў захоплены нямецкімі войскамі ў палон. Першапачаткова Лунін утрымліваўся ў канцлагеры «Дразды». У сакавіку 1942 года ён здолеў збегчы з палона і далучыцца да партызан[3].

У красавіку 1942 года Лунін стаў камандзірам партызанскага атрада «Штурмавы», які пазней быў пераўтвораны ў партызанскую брыгаду «Штурмавая», якая ў 1942 — 1944 гадах нанесла значныя страты акупантам[3].

У маі 1942 года ў раён вёскі Швалі атрад пусціў пад адхіл эшалон з цыстэрнамі спірту, а ў раёне вёскі — Петрашкі — яшчэ адзін. Шмат разоў атрад удзельнічаў у сутычках з нямецкімі падраздзяленнямі. Да верасня 1942 атрад знішчыў ужо дзевяць эшалонаў. Да снежня 1942 года атрад дзейнічаў самастойна, без сувязі з «Вялікай зямлёй»[3].

Лунін і самасудны растрэл 8 разведчыкаў

правіць

2 снежня 1942 года з Мінска збегла група савецкіх разведчыкаў, на чале з рэзідэнтам Вішнеўскім, чые яўкі да таго часу былі праваленыя нямецкай контрразведкай. Неўзабаве група Вішнеўскага і яшчэ адна група (агульная колькасць — 8 чалавек) далучыліся да атрада.

22 снежня 1942 года атрады «Штурм», «Грозны» і «За Бацькаўшчыну» атакавалі нямецкі гарнізон у горадзе Лагойск, разграміўшы паліцэйскае ўпраўленне, банк, харчовыя і фуражныя склады. Страты немцаў склалі некалькі дзясяткаў загінуўшых. У хуткім часе вышэйпералічаныя атрады былі зведены ў брыгаду «Штурмавая», якую і ўзначаліў Лунін. Колькасць партызан у брыгадзе дасягала 800 чалавек[3].

Новы 1943 год камандаванне брыгады адзначала разам з членамі разведгруп. Лунін, які меў схільнасць да алкагалізму, на наступны дзень пасварыўся з Вішнеўскім, калі яны разам з камісарам Фёдаравым ехалі ў госці на хутар Юшкі, у раёне Радашковічаў. Па дарозе назад Лунін заявіў Фёдараву, што Вішнеўскі хоча заняць яго месца. Пасля вяртання ў штаб, Лунін у хуткім часе з'ехаў у Руднянскі лес, у суседні партызанскі атрад, і вярнуўся толькі ўвечары, у стане моцнага алкагольнага ап'янення. Ён адразу абвясціў Фёдараву, што Вішнеўскі і астатнія разведчыкі — нямецкія перавербаваныя агенты, закінутыя з мэтай знішчэння партызанскага камандавання. Аб тым, што ў партызанскія злучэнні былі закінуты шэсць груп разведчыкаў, Луніну паведаміў, па яго словах, камандзір суседняга атрада Кеймах («Дзіма»), які раней атрымаў тэлеграму ад Панцеляймона Панамарэнкі[3].

Фёдараў спрабаваў пярэчыць Луніну, кажучы, што раследавнне павінен правесці трыбунал, імкнуўся адгаварыць яго ад самаўпраўства і самасуду. Праз нейкі час у штаб прыйшоў начальнік асобага аддзела брыгады Белік, які прынёс мех з вопраткай і заявіў, што восем разведчыкаў на чале з Вішнеўскім ужо растралялі[3].

На наступны дзень Лунін выдаў загад па брыгадзе, у якім ён абвясціў аб «знішчэнні фашысцкіх лазутчыкаў». Камісар Фёдараў адмовіўся падпісаць загад, і тады яго подпіс падрабіў начштаба брыгады Іосіф Фогель[3].

Дзейнасць брыгады

правіць

Брыгада «Штурмавая» працягвала паспяховыя баявыя дзеянні, дзейнічая ў Мінскай і Вілейскай абласцях. Вясной 1943 года брыгада абараняла беларускія вёскі, прызначаныя немцамі да поўнага вынішчэння. 30 красавіка 1943 года партызаны разграмілі карную калону[3].

Затым партызаны напалі на гарнізон, які ахоўваў мост на рацэ Удранка, знішчыўшы і гарнізон, і мост. Затым брыгада знішчыла дзьве аўтамашыны, якія накіроўваліся на дапамогу да разбітага раней гарнізона. Агульныя нямецкія страты ў гэтых сутыкненнях склалі 40 афіцэраў і салдат[3].

2 мая 1943 года супраць брыгады была распачата карная аперацыя, якая працягнулася да 12 мая але не была паспяховай. Брыгада працягвала здзяйсняць дыверсіі. Усяго ж з 1 красавіка па 1 ліпеня 1943 года брыгада знішчыла 27 аўтамашын, 7 бронемашын, 1 танк, больш за 1000 тон гаруча-змазачных матэрыялаў. Аднойчы на савяшчанні, арганізаваным старшынёй Мінскага падпольнага абкома КП(б) Раманам Мачульскім, Лунін, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, учыніў дэбош, заявіўшы, што яго брыгада пастаянна знаходзіцца на другарадных участках і што яе пастаянна абыходзяць. Мачульскі прыгразіў разжалаваць Луніна і адхіліць таго ад камандавання. Луніна выратавала толькі ўмяшальніцтва іншых камандзіраў брыгад[3].

15 кастрычніка 1943 года Лунін быў згаданы ў спісе вызначыўшыхся партызанскіх камандзіраў па вынікам «рэйкавай вайны» ў загадзе Цэнтральнага штаба партызанскага руху Панцеляймона Панамарэнкі. У ліку 18 камандзіраў партызанскіх атрадаў Лунін быў прадстаўлены к званню Героя Савецкага Саюза[3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за «ўмелае камандаванне брыгадай, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» Барыс Лунін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 3567[3][4].

У дзень прысваення Луніну звання Героя Савецкага Саюза яго падначаленыя знішчылі эшалон. Вясной 1944 года супраць брыгады было распачата некалькі беспаспяховых карных аперацый. Да лета 1944 года ў складзе брыгады было ўжо шэсць атрадаў агульнай колькасцю 1464 чалавека. 2 ліпеня 1944 года яна злучылася з часткамі Чырвонай Арміі[3].

Пасляваенныя гады

правіць

Ужо пасля вызвалення Мінска былы падпольшчык Павел Ляхоўскі, да якога дайшлі чуткі аб растрэле Вішнеўскага, напісаў у НКДБ СССР аб сваіх падазрэннях. Маюцца звесткі аб размове Сталіна з Панамарэнка з нагоды злоўжыванняў партызан на акупаванай тэрыторыі, а таксама аб выпадках беспадстаўных рэпрэсій, але Сталін не праявіў да гэтых выпадкаў аніякай цікаўнасці[3].

Пасля заканчэння вайны Лунін працаваў памошнікам міністра аўтатаранспарту Беларускай ССР, а пасля — намеснікам начальніка аўтакалоны ў Краснадарскім краі[3].

У 1953 годзе Лунін пераехаў у Краснадарскі край, дзе ён атрымаў у спадчыну дамы, але неўзабаве быў вымушаны прадаць іх і пасяліцца ў Анапе, дзе ён працаўладкаваўся на камбінат камунальных прадпрыемстваў. У Анапе ён і быў арыштаваны следчым Беларускай ваеннай акругі Васютовічам.[3].

22 чэрвеня 1957 года Лунін быў прысуджаны ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі да сямі гадоў пазбаўлення волі. Згодна з тэкстам прыгавора, Лунін, на пасадзе каамандзіра партызанскай брыгады неаднаразова аддаваў загады аб забойствах партызанамі мірных савецкіх грамадзян, а яго падначалены Белік — у тым ліку і дзяцей[3].

26 лістапада 1957 года, згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Лунін быў пазбаўлены ўсіх званняў і ўзнагарод[3].

Падчас і пасля адбывання пакарання Лунін неаднаразова звяртаўся с просьбамі аб рэабілітацыі, сцвяржаючы, што ўсе забітыя па яго загаду былі ворагамі Радзімы. З хадатайніцтвамі аб рэабілітацыі свайго камандзіра звярталіся і былыя партызаны з брыгады «Штурмавой». Усе хадатайніцтвы былі адхілены, Лунін быў прызнаным асуджаным законна і не падлягаючым рэабілітацыі[3].

Лунін памёр у 1994 годзе і быў пахаваны ў Анапе[3].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Звягинцев В. Трибунал для героев. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2005.