Барыс Сяргеевіч Гарбачоў
Барыс Сяргеевіч Гарбачоў (1892—1937) — савецкі ваенны дзеяч, герой Грамадзянскай вайны, камкор (1935)[1][2].
Барыс Сяргеевіч Гарбачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 (31) жніўня 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 1937 (44 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
|
Род войскаў | РСЧА |
Гады службы |
... — 1917 1918 — 1937 |
Званне |
|
Камандаваў | Уральская ваенная акруга[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 7 жніўня (19 жніўня па новым стылі) 1892 года. Сын селяніна. У арміі з 1913 года[2]. Удзельнік 1-й сусветнай вайны, старэйшы ўнтэр-афіцэр.
У лютым 1917 уступіў у РСДРП(б)[2]. У маі 1917 па спіску бальшавікоў абраны ў Мінскі Савет[2]. У 1918 уступіў у РСЧА. Удзельнічаў у баях з польскімі легіянерамі генерала Ю. Р. Доўбар-Мусніцкага і германскімі войскамі[2].
З мая 1918 года — камандзір Асобага чыгуначнага кавалерыйскага палка, на чале якога праводзіў карныя аперацыі ў Смаленскай губерні[2]. Затым ваяваў на Поўдні Расіі. З восені 1919 года — камандзір 35-га кавалерыйскага палка. З ліпеня 1920 года камандзір 3-й брыгады 4-й кавалерыйскай дывізіі[2].
Адукацыю атрымаў у Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе (1926)[2].
З 1926 года камандзір брыгады, дывізіі, начальнік і ваенкам Аб’яднанай ваеннай школы імя УЦВК[2].
Са снежня 1933 года — памочнік, праз год, са снежня 1934 года намеснік камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі.
Арыштаваны 3 мая 1937 года на пасадзе камандуючага войскамі Забайкальскай , Уральскай ваеннай акругі[2]. Член Ваеннага савета пры Наркамаце абароны СССР. Абіраўся членам УЦВК і ЦВК СССР[2].
3 ліпеня 1937 года быў прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да смяротнага пакарання і ў той жа дзень расстраляны. 14 сакавіка 1956 года рэабілітаваны.
Узнагароды правіць
Бібліяграфія правіць
Аўтар успамінаў «В борьбе за Советскую Белоруссию» (часопіс «Бальшавік Беларусі», 1935, № 10-11)[2].
Гл. таксама правіць
Зноскі
Літаратура правіць
- Леонов Г. Комбриг Горбачёв.— «Советская Отчизна» (Минск), 1959, № 5.
- Советская военная энциклопедия / председ. Гл. ред. комиссии А. А. Гречко (т. 1, 8), Н. В. Огарков (т. 2—7). — М.: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976—1980.
- Черушев Н. С., Черушев Ю. Н. Расстрелянная элита РККА (командармы 1-го и 2-го рангов, комкоры, комдивы и им равные): 1937—1941. Биографический словарь. — М.: Кучково поле; Мегаполис, 2012. — С. 71—72. — 496 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-9950-0217-8.
- Селиванов П. А. В пороховом дыму. — Мн., 1968