Барыс Уладзіміравіч Івонцьеў

Барыс Уладзіміравіч Івонцьеў (18 ліпеня 1926, г. Менск — 31 жніўня 1985) — беларускі скульптар.

Барыс Уладзіміравіч Івонцьеў
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 ліпеня 1926(1926-07-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1985(1985-08-31) (59 гадоў)
Род дзейнасці скульптар
Жанр станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d]
Вучоба
Уплыў Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Аляксей Канстанцінавіч Глебаў
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1956 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1966 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Глебава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1962 года.

Творчасць правіць

 
«Партызан»

Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы: кампазіцыі «Камісар Брэсцкай крэпасці», «Я. Фамін перад расстрэлам», «Да новага жыцця», «Партызан», «Проба металу», «Недазволены прыём»; партрэты А. Гараўца, Р. Зорге, М. Кедышкі, П. Купрыянава, С. Прытыцкага, К. Арлоўскага; помнікі А. Брагіну ў г.п. Любань, загінуўшым воінам і партызанам у в. Хойнікі Мінскай вобласці, У. Леніну ў г. Лепелі (усе ў сааўтарстве).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Літаратура правіць

  • Івонцьеў Барыс Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.