Сяргей Восіпавіч Прытыцкі

беларускі палітычны дзеяч
(Пасля перасылкі з С. Прытыцкі)

Сярге́й Во́сіпавіч Прыты́цкі (1 лютага 1913, в. Гаркавічы, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 13 чэрвеня 1971, Мінск) — палітычны дзеяч Заходняй Беларусі і БССР.

Сяргей Восіпавіч Прытыцкі
Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
22 студзеня 1968 — 13 чэрвеня 1971
Папярэднік Васіль Іванавіч Казлоў
Пераемнік Фёдар Анісімавіч Сурганаў
Нараджэнне 19 студзеня (1 лютага) 1913
Смерць 13 чэрвеня 1971(1971-06-13)[1] (58 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Таццяна Іванаўна Прытыцкая
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За працоўную доблесць»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 лютага 1913 года ў вёсцы Гаркавічы Сакольскага павета Гродзенскай губерні.

У маладым узросце Сяргей Прытыцкі ўступае ў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Сакратар Крынкаўскага раённага камітэта КСМЗБ (з 1931). Сакратар Гродзенскага акруговага камітэта КСМЗБ. У 1933—1934 гадах сябра Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. Кіраваў стачкамі лясных рабочых. Першы раз быў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1933 годзе. У 1934—1935 гадах навучаўся ў партыйнай школе КПЗБ у Менску. З 1935 года сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ[2].

27 студзеня 1936 года ў Віленскім акруговым судзе ў часе судовага працэсу над 17 рэвалюцыянерамі страляў у сведку з боку абвінавачання Якава Стральчука, пры арышце сам быў цяжка паранены. У чэрвені 1936 года прыгавораны да смяротнага пакарання, аднак пазней прыгавор заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем[2].

Вызвалены з турмы ў верасні 1939 года ў выніку Паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну. Выбраны дэпутатам Народнага схода Заходняй Беларусі, дзе выступіў з дакладам. На 5-й сесіі Вярхоўнага Савета СССР Прытыцкі як сябра Паўнамоцнай камісіі Народнага схода выступіў з заявай пра ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанне яе з БССР[2].

У 1939—1941 гадах намеснік старшыні Беластоцкага аблвыканкама ў БССР. У чэрвені—жніўні 1941 года ўдзельнічаў у стварэнні абарончых збудаванняў вакол Магілёва, у фармаванні апалчэння ў Гомелі. Са жніўня 1941 года на фронце. У 1942—1944 гадах другі сакратар ЦК ЛКСМБ, начальнік Польскага штаба партызанскага руху[2].

У 1949—1952 і ў 1953—1962 гадах першы сакратар Гродзенскага, Баранавіцкага, Маладзечанскага абкамаў КПБ. 1960—1962 гадах — першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ. У 1962—1968 гадах сакратар ЦК КПБ, старшыня партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і СМ БССР, намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. З 22 студзеня 1968 года па 13 чэрвеня 1971 года Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР[2].

Сябра ЦК КПБ з 1949 года, сябра ЦК КПСС з 1961 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і БССР з 1940 года.

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Ушанаванне памяці правіць

Яго імем названыя вуліцы ў Мінску, Гродне, Баранавічах, Маладзечне, сквер у Мінску.

У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1971 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (бронза, граніт; скульптар Генадзь Мурамцаў)[3].

Сяргей Прытыцкі быў прататыпам галоўнага героя Андрэя Мяцельскага ў мастацкім фільме «Чырвонае лісце» (1958).

Зноскі

  1. а б Притыцкий Сергей Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в г д Прытыцкі Сяргей Восіпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 85
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). С. 85
  • У імя шчасця працоўнага народа // У суровыя гады падполля. Мн., 1958;
  • Партызанскі рух на Гродзеншчыне // Партызанская барацьба беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1959;
  • Жизнь, отданная народу: Статьи и речи С. О. Притыцкого, документы и воспоминания о нем. Мн., 1978;
  • Три выстрела в суде // Беларуская думка. 1998, № 10.
  • Чагіна Л. Жыццё, аддадзенае народу. Мн., 1987.

Спасылкі правіць