Народны Сход Заходняй Беларусі

Народны Сход Заходняй Беларусі — сход, які адбыўся 28—30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку і заканадаўча замацаваў уваходжанне тэрыторый Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі пасля вераснёўскага паходу Чырвонай Арміі.

Гарадскі тэатр Беластока, дзе праходзіла паседжанне Народнага Сходу Заходняй Беларусі
Пасяджэнне Народнага Сходу Заходняй Беларусі, Беласток, 1939 год
Група былых палітвязняў — дэпутатаў Народнага Сходу Заходняй Беларусі

Выбары ў Народны Сход

правіць

1 кастрычніка 1939 года была прынята пастанова Палітбюро ЦК УКП(б) «Па пытаннях Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі» (пратакол № 7 рашэння Палітбюро ЦК УКП(б) за 4 верасня — 3 кастрычніка 1939 года)[1]. Пад тэрыторыяй Заходняй Беларусі мелася на ўвазе тэрыторыя былых Навагрудскага, Віленскага, Беластоцкага і Палескага ваяводстваў Польскай Рэспублікі. Паводле пастановы, выбары ў Народны Сход Заходняй Беларусі прызначаны на 22 кастрычніка 1939 года. Пунктам 6 пастановы прадугледжвалася стварэнне Камітэта па арганізацыі выбараў Народнага Сходу Заходняй Беларусі. У склад Камітэта мусілі ўвайсці прадстаўнікі Часовага ўпраўлення горада Беластока, па адным прадстаўніку ад кожнай вобласці, па 2 прадстаўнікі ад сялянскіх камітэтаў, інтэлігенцыі і рабочых арганізацый. Для дапамогі ў арганізацыі выбараў у Камітэт даручалася дэлегаваць тры прадстаўнікі ад Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Часоваму ўпраўленню горада Беластока неабходна было разаслаць адпаведныя запрашэнні[2].

Пункт 10 пастановы прадугледжваў наступнае: «Па пытаннях парадку дня Народнымі Сходамі павінны быць прыняты дэкларацыі, тэкст якіх падрыхтаваць ЦК КП(б)Б Украіны (т. Хрушчоў) і ЦК КП(б) Беларусі (т. Панамарэнка)».

2 кастрычніка 1939 года бюро ЦК КП(б)Б разгледзеў і прыняў да выканання Пастанову Палітбюро ЦК ВКП(б) ад 1 кастрычніка 1939 года. Сакратару ЦК КП(б)Б Маліну і загадчыку аддзела ЦК Эйдзінаву даручана «арганізаваць групу і распрацаваць праекты дэкларацый Народнага сходу».

7 і 18 кастрычніка 1939 года адбыліся пасяджэнні Камітэта па арганізацыі выбараў у Народны сход Заходняй Беларусі[3].

13 кастрычніка 1939 года прайшла нарада сакратара ЦК КП(б)Б Н. Р. Грэкавай з упаўнаважанымі ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ па пытанні падрыхтоўкі да выбараў на Народны сход Заходняй Беларусі[4].

22 кастрычніка 1939 года прайшлі выбары на Народны Сход Заходняй Беларусі. Паводле Палажэння пра выбары было створана 929 выбарчых акруг. Удзельнічаць у выбарах мелі права ўсе жыхары, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Вылучаліся кандыдаты ў дэпутаты Народнага сходу сялянскімі камітэтамі, часовымі ўпраўленнямі, сходамі працоўных на прадпрыемствах, сходамі рабочай гвардыі і інтэлігенцыі.

У галасаванні прынялі ўдзел 2 672 280 выбаршчыкаў (96,71 % выбаршчыкаў), з іх 2 409 522 прагаласавалі за выстаўленых кандыдатаў (90,67 % выбаршчыкаў). На выбарах з 929 кандыдатаў было абрана 927 дэпутатаў, з якіх было 804 мужчыны і 123 жанчыны[5]. 2 кандыдаты не набралі неабходнай колькасці галасоў (патрабавалася больш за 50 %).

Выбары ў Народны Сход Заходняй Беларусі па актыўнасці выбаршчыкаў значна перасягнулі выбары ў польскі Сейм у 1938 годзе (у іх прынялі ўдзел усяго 45 % выбаршчыкаў).

Разам з тым, выбары былі недэмакратычнымі. Старшынямі і членамі ўчастковых выбарчых камісій, а таксама агітатарамі з’яўляліся вайскоўцы Чырвонай Арміі. Напрыклад, у 10-й арміі ў выбарчай кампаніі прымалі ўдзел байцы, камандзіры і палітработнікі[6].

На месцах зафіксаваны выпадкі актыўнага супраціву мясцовага насельніцтва. З аператыўнай зводкі НКУС БССР: «23 кастрычніка а 5 гадзіне раніцы стрэлам праз акно забіты намеснік старшыні выбарчай камісіі 11-га ўчастка Драгічынскага павета Грэчка Фядот Пятровіч»[7]. «У в. Рынкавіцы Навадворскай воласці Шчучынскага павета стрэлам праз акно быў забіты дэпутат Народнага сходу Савелій Казіміравіч Кавойба»[8].

Народны Сход

правіць

28—30 кастрычніка 1939 года ў будынку гарадскога тэатра Беластока прайшоў Народны Сход Заходняй Беларусі[9].

На парадку дня сходу быў разгляд наступных пытанняў:

  1. Пра ўваходжанне Заходняй Беларусі ў склад БССР[10].
  2. Пра дзяржаўны лад[11].
  3. Пра канфіскацыю памешчыцкіх зямель[12].
  4. Пра нацыяналізацыю банкаў і буйной прамысловасці[13].

29 кастрычніка 1939 года Сход зацвердзіў Дэкларацыю Беларускага Народнага Сходу па пытанні аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублік", у якой адзначалася: «Прынята аднагалосна Беларускім Народным сходам 29 кастрычніка 1939 г.»

Дакладчыкам на Сходзе па пытанні ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР выступіў настаўнік і грамадскі дзеяч Флор Данатавіч Манцэвіч.

На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі ўрада БССР, а таксама народныя паэты Янка Купала і Якуб Колас.

Народны сход абраў Паўнамоцную камісію з 66 дэпутатаў для перадачы сваіх рашэнняў Вярхоўнаму Савету СССР і Вярхоўнаму Савета БССР.

Вынікі

правіць

2 лістапада 1939 года на пятай пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета СССР Сяргей Прытыцкі выступіў з заявай Паўнамоцнай камісіі Народнага Сходу Заходняй Беларусі пра далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. На сесіі Вярхоўнага Савета СССР таксама выступіў член Пастаяннай камісіі, беларускі пісьменнік Піліп Пестрак і іншыя.

Таксама 2 лістапада 1939 года быў прыняты Закон СССР «Пра ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з уз’яднаннем яе з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай» (падпісалі старшыня прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. Калінін і сакратар А. Горкін).

14 лістапада 1939 года трэцяя пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР пастанавіла: «Прыняць Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і аб’яднаць тым самым беларускі народ у адзінай Беларускай дзяржаве». Таксама 14 лістапада 1939 года прыняты Закон БССР «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» (падпісалі старшыня прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Н. Наталевіч і сакратар Л. Панкоў).

15 студзеня 1940 года на тэрыторыі заходніх абласцей БССР упершыню праведзены выбары ў мясцовыя Саветы.

Напярэдадні выбараў у Вярхоўныя Саветы СССР і БССР, у турмах Беларускай ССР праводзілася масавая зачыстка польскіх афіцэраў і «контррэвалюцыйнага элемента» (паводле пастановы Палітбюро ЦК УКП(б) ад 5 сакавіка 1940 года).

24 сакавіка 1940 года праведзены выбары дэпутатаў ад заходніх абласцей БССР у Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет БССР[14]. У Вярхоўны Савет СССР ад заходніх абласцей БССР выбрана 22 дэпутаты[15].

З 1 да 20 красавіка 1940 года ў заходніх абласцях БССР планавалася правядзенне выбараў парторганаў ва ўсіх першасных, раённых, гарадскіх і абласных партыйных арганізацыях[16].

Вядомыя дэпутаты Сходу

правіць

Агулам удзельнічала 926 дэпутатаў, сярод іх 563 селяніны, 197 рабочых, 166 з інтэлігенцыі і іншых слаёў насельніцтва. Паводле нацыянальнасці — 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэі, 43 рускія, 53 украінцы і 10 іншых нацыянальнасцей.

  • Аляксея Фёдаравіча Багданава
  • Георгій Маркавіч Валасевіч
  • Іван Яўціхавіч Ванюк
  • Дзяніс Апанасавіч Васільеў
  • Мікалай Сідаравіч Грыцкевіч
  • Сафрон Ільіч Гурын
  • Максім Пятровіч Дунец
  • Марыя Сафронаўна Бушыла
  • Уладзімір Самуілавіч Заброцкі
  • Ганна Рыгораўна Кудрэвіч
  • Флор Манцэвіч
  • Макар Хрысанфавіч Манышаў
  • Міхась Машара
  • Фёдар Іванавіч Пастухоў
  • Сяргей Прытыцкі
  • Піліп Пестрак
  • Дзмітрый Сівы
  • Уладзімір Іванавіч Трафімчык
  • Сямён Фаміч Шчур
  • Мікалай Дзям’янавіч Яраховіч
Дзісненскі павет
  • Усевалад Шыран
Навагрудскі павет
  • М. Е. Герус
  • I. I. Губко
  • Ю. М. Жамойдзік
  • Б. Б. Малахоўскі
  • К. А. Тарасюк

Крыніцы

правіць
  1. Постановление Политбюро ЦК ВКП(б) «Вопросы Западной Украины и Западной Белоруссии». 1 октября 1939 г. Правки И. В. Сталина синим карандашом// Российский государственный архив социально-политической истории (РГАСПИ). — Ф. 17. — Оп. 163. — Д. 136. — Лл. 203—210.
  2. Стенограмма собрания трудящихся г. Белостока от 6 октября 1939 г., посвященного обсуждению обращения Временного управления г. Белостока ко всем временным управлениям городов Западной Белоруссии в связи с предстоящими выборами в Народное собрание// Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 4п, оп. 1, д. 14560, 102 л.
  3. Стенограмма заседания Комитета по организации выборов в Народное собрание Западной Белоруссии от 7 октября 1939 г.// Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 4п, оп. 1, д. 14561, 38 л.; д. 14532, 3 л.
  4. Стенограмма совещания секретаря ЦК КП(б)Б Н. Г. Грековой с уполномоченными ЦК КП(б)Б и ЦК ЛКСМБ, состоявшегося 13 октября 1939 г. в г. Белостоке по вопросу организации партийной и комсомольской работы и ходе подготовки к выборам в Народное собрание Западной Белоруссии. 13 октября 1939 г..// Национальный архив Республики Беларусь. — Ф, 4п, оп. 1, д. 14549, 49 л.
  5. Сообщение об итогах выборов в Народное собрание Западной Белоруссии. 26 октября 1939 г.//«Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…». Верасень 1939 г. — 1956 г.: дакументы і матэрыялы. У 2 кн. Кн. 1. Верасень 1939 г. — 1941 г. — Мн.: Беларуская навука. — 2009. — С.46.
  6. Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 4п, оп. 1, д. 14732.
  7. Оперативные сводки НКВД// Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 4п, оп. 1, д.14616, л. 192.
  8. Докладная записка начальника политуправления БОВО дивизионного комиссара Н. Иванова секретарю ЦК КП(б)Б, члену Военного совета БОВО П. К. Пономаренко по вопросу о политико-экономическом состоянии Гродненского, Щучинского и Лидского уездов. 31 декабря 1939 г.// «Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…». Верасень 1939 г. — 1956 г.: дакументы і матэрыялы. У 2 кн. Кн. 1. Верасень 1939 г. — 1941 г. — Мн.: Беларуская навука. — 2009. — С. 102.
  9. Стенограмма 1-го заседания Народного собрания Западной Белоруссии от 28-29 октября 1939 г. о рассмотрении вопросов о вхождении Западной Белоруссии в состав БССР, государственной власти, конфискации помещичьих земель, национализации банков и крупной промышленности Запдной Белорусии// Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 4п, оп. 1, д. 14562, 250л.
  10. Декларация Белорусского народного собрания по вопросу о вхождении Западной Белоруссии в состав Белорусской Советской Социалистической Республики. 29 октября 1939 г.// «Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…». Верасень 1939 г. — 1956 г.: дакументы і матэрыялы. У 2 кн. Кн. 1. Верасень 1939 г. — 1941 г. — Мн.: Беларуская навука. — 2009. — С. 46-47.
  11. Декларация Белорусского народного собрания о государственной власти. 29 октября 1939 г.// «Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…». Верасень 1939 г. — 1956 г.: дакументы і матэрыялы. У 2 кн. Кн. 1. Верасень 1939 г. — 1941 г. — Мн.: Беларуская навука. — 2009. — С. 47-49.
  12. Декларация Белорусского народного собрания о конфискации помещичьих земель. 29 октября 1939 г.// «Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…». Верасень 1939 г. — 1956 г.: дакументы і матэрыялы. У 2 кн. Кн. 1. Верасень 1939 г. — 1941 г. — Мн.: Беларуская навука. — 2009. — С. 49-50.
  13. Декларация Белорусского народного собрания о национализации банков и крупной промышленности. 29 октября 1939 г.// «Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…». Верасень 1939 г. — 1956 г.: дакументы і матэрыялы. У 2 кн. Кн. 1. Верасень 1939 г. — 1941 г. — Мн.: Беларуская навука. — 2009. — С. 50-51.
  14. Сводка Политического управления Белорусского особого военного округа № 346с от 5 апреля 1940 г. «О подготовке, проведении и итогах выборов в Верховные Советы СССР и БССР»// Национальный архив Республики Беларусь. — Ф.4п, оп. 1, д. 14345, л.191.
  15. Постановление ЦК КП(б) Белоруссии №Б-121/1 от 08.02.1940 г. «О кандидатах в депутаты Совета Союза и Совета Национальностей Верховного Совета СССР от Западных областей Белорусской ССР»// Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 4п, оп. 1, д. 14943, л. 1-5, 10-13.
  16. Национальный архив Республики Беларусь. — Ф. 4п, оп. 1, д. 14967, л. 2-3.

Літаратура

правіць
Дакументы
  • Внеочередная пятая сессия Верховного Совета СССР. 31 октября — 2 ноября 1939 г. Стенографический отчет. Издание Верховного Совета СССР. — М, 1939. — С.102.
  • Протокол № 7 решения Политбюро ЦК ВКП(б) за 4 сентября — 3 октября 1939 г. // Документы внешней политики. 1939 год. Т. 22, книга 2. — М.: Международные отношения, 1992. — С.19-22.
  • Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938—1973 гг.. — Мн.: Беларусь, 1974. — Т. 1. — С. 26.
Даследаванні
  • Гарматный В. П. Народное Собрание Западной Беларуси (28-30 октября 1939 г.) и судьба Западной Беларуси // Западная Белоруссия и Западная Украина в 1939—1941 гг.: Люди, события, документы. — СПб.: Алетейя, 2011. — 424 с.
  • Горбач А., Міхнюк У. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. — Мінск. — 2001. — С. 571.
  • Доўнар Т. І. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай ССР // Юстыцыя Беларусі. — 2009. — № 4.
  • Зенькович Н. Тайны ушедшего века. Границы, споры, обиды. -Олма-Пресс. — 2005. — 766с.
  • Ладысеў У. Ф. Ваенна-палітычны фактар у вырашэнні праблемы адзінства беларускай нацыі ў пачатковы перыяд II сусветнай вайны (метадалагічны аспект) // Другая сусветная вайна: новыя аспекты даследаванняў. Матэрыялы міжнароднага навуковага семінара 1 верасня 2003 г. — Мінск. — 2004. — С. 11.

Спасылкі

правіць