Беларускі археаграфічны штогоднік
«Белару́скі археаграфі́чны штого́днік» — навуковы часопіс Археаграфічнай камісіі Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 2006 года — Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь) і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. Выдаецца з 2000 года[1]. На 2019 год выйшла 20 выпускаў[2]. Разлічаны на вузкае кола спецыялістаў[3]. З’яўляецца першай рэалізаванай спробай архівістаў Беларусі заснаваць уласны часопіс[4].
«Беларускі археаграфічны штогоднік» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Выдавец | Археаграфічная камісія Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі[d] і БелНДІДАС |
Краіна |
![]() |
Галоўны рэдактар | Эдуард Міхайлавіч Савіцкі |
Заснавана | 2000 |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць | 1 раз у год |
Тыраж | 100 |
Вэб-сайт | belniidad.by/izdaniya/ba… |
Першым галоўным рэдактарам выдання быў Расціслаў Платонаў (да лістапада 2001 года). У 2002—2004 гадах рэдактарамі былі Юрый Несцяровіч, Міхась Шумейка, Язэп Янушкевіч. У 2005—2006 гадах галоўным рэдактарам штогодніка быў Уладзімір Коршук, з 2007 года — Эдуард Савіцкі[5]. Публікуе матэрыялы па праблемах тэорыі, методыкі і гісторыі археаграфіі, архівазнаўства, дакументазнаўства, крыніцазнаўства і краязнаўства, гісторыі дзяржаўных устаноў, агляды архіўных фондаў і калекцый гістарычных дакументаў, дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь і іншую інфармацыю[6].
Зноскі
- ↑ Сяргей Жумар. «Беларускі археаграфічны штогоднік» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 334.
- ↑ Пабачыў свет дваццаты выпуск Беларускага археаграфічнага штогодніка . БелНИИДАД. Праверана 9 мая 2020.
- ↑ Віталь Галубовіч. Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 3 (2002), Вып. 4 (2003) // Беларускі гістарычны агляд : часопіс. — 2003. — Т. 10. — № 1—2 (18—19). — С. 371—375.
- ↑ Віталь Галубовіч. Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 1—2 // Беларускі гістарычны агляд : часопіс. — 2001. — Т. 8. — № 1—2 (14—15). — С. 300—308.
- ↑ Беларускі археаграфічны штогоднік . БелНИИДАД. Праверана 9 мая 2020.
- ↑ С. У. Жумар. «Беларускі археаграфічны штогоднік» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 349.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
СпасылкіПравіць
- Беларускі археаграфічны штогоднік . БелНИИДАД. Праверана 9 мая 2020.
- Валеры Пазьнякоў.. Новы гадавік . Наша Ніва (16 ліпеня 2001). Праверана 9 мая 2020.
- Беларускі археаграфічны штогоднік . Сайт «Архивы Беларуси». Праверана 9 мая 2020.(недаступная спасылка)