Беларусь на летніх Паралімпійскіх гульнях 2016

Беларусь на летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 будзе прадстаўлена ў 5-і відах спорту (дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні, акадэмічнае веславанне і фехтаванне). У склад зборнай Беларусі ўвайшлі 20 чалавек (10 мужчын і 10 жанчын)[1].

Беларусь на Паралімпійскіх гульнях
Сцяг, які выкарыстоўваўся на Гульнях
Код МАК:BLR
НАК:Паралімпійскі камітэт Беларусі
Паралімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра
Спартсмены 20 у 5 відах спорту
Медалі Золата
8
Срэбра
0
Бронза
2
Усяго
10
Удзел у летніх Паралімпійскіх гульнях
1996  · 2000  · 2004  · 2008  · 2012  · 2016  · 2020
Удзел у зімовых Паралімпійскіх гульнях
1994  · 1998  · 2002  · 2006  · 2010  · 2014  · 2018
Гл. таксама

Прызёры

правіць
Медаль Спартсмен Від спорту Разрад Дата
  Золата Ігар Бокій   Плаванне (батэрфляй 100 м — S13, мужчыны) 8 верасня
  Золата Ігар Бокій   Плаванне (комплекс 200 м — SM13, мужчыны) 11 верасня
  Золата Ігар Бокій   Плаванне (в/стыль 400 м — SB13, мужчыны) 12 верасня
  Золата Андрэй Праневіч   Фехтаванне (шпага катэгорыя «B») 13 верасня
  Золата Уладзімір Ізотаў   Плаванне (брас 100 м — SB12, мужчыны) 13 верасня
  Золата Ігар Бокій   Плаванне (в/стыль 50 м — S13, мужчыны) 14 верасня
  Золата Ігар Бокій   Плаванне (в/стыль 100 м — S13, мужчыны) 16 верасня
  Золата Ігар Бокій   Плаванне (спіна 100 м — S13, мужчыны) 17 верасня
  Бронза Ігар Бокій   Плаванне (брас 100 м — SB13, мужчыны) 11 верасня
  Бронза Аляксандр Трыпуць   Лёгкая атлетыка Кіданне дзіды — F53/54, мужчыны 9 верасня

Вынікі спаборніцтваў

правіць

  Лёгкая атлетыка

правіць
Мужчыны
Спартсмен Дысцыпліна Папярэдні
раўнд
Паўфінал Фінал
Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца
Сяргей Бурдукоў Скачкі ў даўжыню - - - - 6.98 PB 5
Аляксандр Субота Скачкі ў даўжыню - - - - 5.88 14
Кіданне дзіды - - - - 44.75 11
Андрэй Муха Кіданне дзіды - - - - 56.32 PB 7
Аляксандр Трыпуць Кіданне дзіды - - - - 23.56  
Жанчыны
Спартсменка Дысцыпліна Папярэдні
раўнд
Паўфінал Фінал
Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца
Ганна Канюк Скачкі ў даўжыню - - - - 5.45 5
Тамара Сівакова Штурханне ядра - - - - 11.24 6

Мужчыны

Спартсмен Катэгорыя 1/8 фіналу Чвэрцьфінал Паўфінал Фінал
Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Месца
Аляксандр Казлоў да 81 кг   Р. Сафараў (AZE)
Паражэнне: 110:000
9

Жанчыны

Спартсменка Катэгорыя Чвэрцьфінал Паўфінал Фінал
Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Месца
Арына Качан звыш 70 кг   К. Гарсія (USA)
Перамога: 101:0
  Х. Алімава (UZB)
Паражэнне: 0:100
  М. Тазбаг (TUR)
Паражэнне: 0:0
5

  Акадэмічнае веславанне

правіць
Спартсмен Спаборніцтва Чвэрцьфінал Паўфінал Фінал
Час Месца Час Месца Час Месца
Людміла Воўчак Адзіночка 5:44.98 3 5:45.38 2 5:34.16 5

  Плаванне

правіць
Мужчыны
Спартсмен Дысцыпліна Кваліфікацыя Фінал
Час Месца Час Месца
Ігар Бокій 100 м батэрфляй 54,54 PR 1 53,85 WR  
200 м комплекс 2:06.13 1 2:04.02 PR  
100 м брас 1:06.79 3 1:06.71  
400 м в/стыль 4:02.23 1 3:55.62 PR  
100 м в/стыль 51.45 PR 1 50.90 PR  
50 м в/стыль 23.73 PR 1 23.44 PR  
100 м спіна 56.82 PR 1 56.68 WR PR  
Уладзімір Ізотаў 100 м брас 1:07.52 1 1:06.82 PR  
50 м в/стыль 25.69 3 - -
Рыгор Зудзілаў 100 м спіна 1:14.39 5 - -
50 м в/стыль 27.11 5 27.02 5
100 м батэрфляй - - 1:08.64 6
100 м в/стыль 1:00.27 4 1:00.21 6
200 м комплекс 2:34.53 3 2:30.72 5
Жанчыны
Спартсмен Дысцыпліна Кваліфікацыя Фінал
Час Месца Час Месца
Наталля Шавель 50 м батэрфляй 49.78 5 47.55 7
100 м брас 2:02.11 5 2:00.71 5
200 м комплекс 3:41.11 5 3:39.61 4
50 м спіна 50.36 7 50.41 8
Аляксандра Свадкоўская 50 м вольны стыль 30.52 6 - -
100 м брас 1:27.08 8 1:25.74 8
Анастасія Зудзілава 200 м комплекс 2:44.78 13 - -
100 м брас 1:20.01 4 1:19.79 7
100 м спіна 1:15.72 8 1:16.32 8

  Фехтаванне седзячы

правіць
Мужчыны
Спартсмены Спаборніцтва Групавы этап Чвэрцьфінал Паўфінал Фінал
Сапернік Вынік Месца Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Месца
Андрэй Праневіч шпага катэгорыя «B»   Яні Іфэбе (FRA)
  Дзімітры Коўця (GBR)
  Чык Сум Там (HKG)
  Алег Навуменка (UKR)
Перамога: 5:1
Перамога: 5:4
Паражэнне: 4:5
Паражэнне: 3:5
  Дзімітры Коўця (GBR)
Перамога: 15:13
  Алег Навуменка (UKR)
Перамога: 15:8
  Алі Амар (IRQ)
Перамога: 15:14
 
Мартын Каваленя рапіра катэгорыя «А»   Дам'ен Такатлян (FRA)
  Дарыюш Пендэр (POL)
  Вінг Кін Чан (HKG)
  Ганг Сунь (CHN)
  Эмануэль Ламберціні (ITA)
Паражэнне: 1:5
Паражэнне: 1:5
Паражэнне: 3:5
Паражэнне: 0:5
Паражэнне: 3:5
6 - - - -
Жанчыны
Спартсмены Спаборніцтва Групавы этап Чвэрцьфінал Паўфінал Фінал
Сапернік Вынік Месца Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Сапернік
Вынік
Месца
Алеся Макрыцкая шпага катэгорыя «B»   Анастасія Касцючкова (BLR)
  Гіёнгі Дані (HUN)
  Сэйсуні Жана (THA)
  Жынгжынг Жоў (CHN)
  Ю Чонг Чан (HKG)
Перамога: 5:1
Перамога: 5:4
Паражэнне: 2:5
Паражэнне:4:5
Паражэнне: 2:5
5   Сімона Брызе-Баетке (GER)
Паражэнне: 9:15
- - -
рапіра катэгорыя «B»   Беатрыса Віа (ITA)
  Ірма Хетцурыяні (GEO)
  Сімона Брызе-Баетке (GER)
  Юнь Пінг Чанг (HKG)
  Фанг Яа (CHN)
Паражэнне: 0:5
Перамога: 5:2
Перамога: 5:3
Перамога: 5:0
Паражэнне: 0:5
3   Фанг Яа (CHN)
Паражэнне: 11:15
- - -
Алена Галкіна шпага катэгорыя «А»   Лаўрына Дэлюка (USA)
  Рэната Бурдан (POL)
  Ксюфенг Зоў (CHN)

  Джэма Коліс (GBR)
  Шушана Крайняк (HUN)
Перамога: 5:3
Перамога: 5:1
Паражэнне: 3:5
Перамога: 5:4
Перамога: 5:4
2   Шушана Крайняк (HUN)
Паражэнне: 12:15
- - -
рапіра катэгорыя «А»   Андрэя Могас (ITA)
  Джастына Чарыса Нг (HKG)
  Жынг Ронг (CHN)
  Дэльфіна Бернар (FRA)
  Ева Андрэа Хаймашы (HUN)
Перамога: 5:4
Паражэнне: 3:5
Паражэнне: 2:5
Паражэнне: 2:5
Паражэнне: 1:5
Паражэнне: 1:5
6 - - - -
Анастасія Касцючкова шпага катэгорыя «B»   Алеся Макрыцкая (BLR)
  Ю Чонг Чан (HKG)
  Гіёнгі Дані (HUN)
  Сэйсуні Жана (THA)
  Жынгжынг Жоў (CHN)
Паражэнне: 1:5
Перамога: 5:2
Перамога: 5:0
Перамога: 5:2
Перамога: 5:4
1   Жынгжынг Жоў (CHN)
Паражэнне: 4:15
- - -

Скандал са сцягам Расіі

правіць

23 жніўня 2016 кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў, што беларускія спартсмены на адкрыцці Паралімпіяды панясуць беларускія і расійскія сцягі[2], чыя каманда была раней у поўным складзе дыскваліфікавана Міжнародным паралімпійскім камітэтам на падставе дакладу Мак-Ларэна, дзе сцвярджалася, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні[3]. У прэс-службе Міжнароднага паралімпійскага камітэта адзначылі, што Расія не мае права выступаць на Паралімпійскіх гульнях у 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра, таму, калі беларускія спартсмены панясуць расійскія сцягі падчас цырымоніі адкрыцця, то гэта будзе разглядацца як палітычны пратэст, а ў дачыненні да адпаведных спартсменаў і / або нацыянальнага паралімпійскага камітэта будуць прынятыя пэўныя захады. Алег Шэпель быў апраўдваўся, што яго словы няправільна інтэрпрэтавалі, і афіцыйная дэлегацыя на стадыёне «Маракана» будзе несці толькі дзяржаўны сцяг Беларусі[4]. Пазней з інтэрв’ю прэс-сакратара Прэзідэнта Беларусі Наталлі Эйсмант стала вядома, што беларуская дэлегацыя планавала несці вялікі расійскі сцяг на чале калоны побач з беларускім, але ён быў канфіскаваны прадстаўнікамі Міжнароднага паралімпійскага камітэта[5].

 
Беларуская дэлегацыя на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў

На адкрыцці Летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, якое адбылося 7 верасня на стадыёне «Маракана», беларускі спартыўны функцыянер Андрэй Фомачкін выйшаў разам з беларускай камандай са сцягам Расіі, прайшоў са сцягам па стадыёне некалькі дзясяткаў метраў, перад тым як яго забралі[6].

У МПК заявілі, што прымуць рашэнне аб дысцыплінарных мерах[6]. 8 верасня Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў Фомачкіна акрэдытацыі[7], 10 верасня той вярнуўся ў Мінск.

Пасля акцыі А. Фомачкіна кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі А. Шэпель заявіў, што гэта быў жэст салідарнасці з адхіленымі ад гульняў расійскімі атлетамі[8].

Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзімір Несцяровіч, каментуючы акцыю, заявіў, што яна не была санкцыянавана міністэрствам[9]. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык на брыфінгу паведаміў, што беларускі спартсмен, які вынес сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, паступіў па-таварыску і па-мужчынску, а Беларусь гатовая адказваць за яго ўчынак[10]. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант падкрэсліла[11]:

«Вынас сцяга падчас цырымоніі адкрыцця — ініцыятыва беларускай дэлегацыі. Тым не менш, я хачу падкрэсліць, што гэта пазіцыя дзяржаўная, і гэта ў тым ліку пазіцыя прэзідэнта краіны і прэзідэнта нашага Паралімпійскага камітэта. Мы салідарныя з расійскімі паралімпійцамі.»

Пазней і сам Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўхваляе гэты крок, які з’яўляецца праявай «салідарнасці і пратэсту супраць несправядлівасці»[12].

Прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўчынак беларуса, які пранёс на адкрыцці Паралімпіяды сцяг Расіі, заслугоўвае захаплення[13]. Віцэ-прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Расіі Рыма Баталава  (руск.) выступіла з ініцыятывай узнагародзіць Андрэя Фомачкіна ордэнам Дружбы[14].

Шэф беларускай місіі на Паралімпіядзе Мікалай Шудзейка ў інтэрв’ю The Guardian сказаў, што беларускія паралімійцы «засмучаны і абураны» разгортваннем расійскага сцяга над афіцыйнай дэлегацыяй. Паводле яго слоў, Фомачкін патлумачыў свой учынак тым, што ён рускі паводле паходжання і хацеў выразіць падтрымку расійскім паралімпійцам[15]. У навінавым эфіры тэлеканала «Беларусь 1» было аднак заяўлена, што інтэрв’ю Шудзейкі брытанскаму выданню з’яўляецца няпраўдай[16].

Сам Андрэй Фомачкін падкрэсліў пасля, што падтрымаў бы кожную каманду, якую несправядліва б адхілілі ад Алімпіяды або Паралімпіяды[17].

3.10.2016 ў Маскве ў рамках мультымедыйный прэс-канферэнцыі беларускія паралімпійцы перадалі расійскім калегам той самы сцяг, што пабываў у Рыа-дэ-Жанейра.

У студзені 2018 беларускія паралімпійцы атрымалі папярэджанне ад Міжнароднага алімпійскага камітэта аб недапушчальнасці выкарыстання расійскага сцяга на маючай адбыцца Паралімпіядзе, як гэта было ў Рыа ў 2016 годзе[18].

Зноскі

  1. Профіль Беларусі на афіцыйным сайце Паралімпійскіх гульняў 2016 Архівавана 22 верасня 2016.
  2. Беларускія спартоўцы на адкрыцьці Паралімпіяды панясуць расейскія сьцягі?
  3. «Rio Paralympics 2016: Russian athletes banned after doping scandal»
  4. Беларускім паралімпійцам забараніў несці сцяг Расіі на адкрыцці Гульняў Міжнародны паралімпійскі камітэт
  5. Лукашенко возмущен «демократичностью» Международного паралимпийского комитет
  6. а б МПК расследует инцидент с флагом России на Паралимпиаде
  7. Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў «сцяганосца» Фомачкіна акрэдытацыі
  8. «Жэст салідарнасці». Шэпель пракаментаваў з’яўленне сцяга Расіі на адкрыцці Паралімпіяды
  9. Прэс-сакратар Мінспорту: Беларусы пранеслі сцяг Расіі? Гэтая акцыя не была санкцыянаваная міністэрствам
  10. МЗС: Беларус са сцягам Расіі на адкрыцці Паралімпіяды — гэта па-мужчынску
  11. Лукашэнка ўхваліў рашэнне пранесці ў Рыа сцяг Расіі
  12. nashaniva.by
  13. Поступок белоруса, пронесшего на Паралимпиаде флаг РФ, достоин восхищения - Кремль (руск.). rsport.ru (8 верасня 2016).
  14. Белорусского героя в Рио зовут Андрей Фомочкин, его хотят наградить (руск.). ru.sputnik.kg.
  15. Belarus Paralympians ‘upset and indignant’ at official waving Russian flag theguardian.com
  16. belta.by
  17. belta.by
  18. sb.by

Гл. таксама

правіць

Зноскі