Адкрыць галоўнае меню

Беластоцкі павет (Расійская імперыя)

Расійская імперыя
Беластоцкі павет
Герб губерні
Герб губерні
Губерня
Цэнтр
Утвораны
Скасаваны
Плошча
2 904 км²
Насельніцтва
210 132 (1897)
Grodno Governorate Belostoksky uezd.svg

Беластоцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласці і Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, якая існавала ў 18081919 гг. Цэнтр — г. Беласток.

ГісторыяПравіць

Утвораны ў 1808 г. у складзе Беластоцкай вобласці, з 1842 г. у Гродзенскай губерні. У Першую сусветную вайну акупіраваны германскімі войскамі. Уваходзіў у склад Обер-Ост, дзе падзяляўся на сельскі і гараскі паветы і ўваходзіў у акругу Беласток—Гродна[1].

У складзе павета былі заштатныя гарады Гонёндз, Кнышын, Сураж, крэпасць Асавец і 6 мястэчак: Гарадок, Заблудава, Супрасль, Трасцяны, Харошч і Ясянаўка.

НасельніцтваПравіць

Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. 34,0 % насельніцтва складалі палякі, 28,3% — яўрэі, 26,1% — беларусы, 6,7 % — рускія, 3,6% — немцы[2].

Воласці паветаПравіць

1897 г.Правіць

  1. Абрубніцкая
  2. Беластоцкая
  3. Гарадоцкая
  4. Дайлідская
  5. Заблудаўская
  6. Завыкаўская
  7. Крыпнянская
  8. Міхайлоўская
  9. Прытулянская
  10. Харошчаўская
  11. Юхнавецкая
  12. Ясвільская

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Камінскі, М. І. Беластоцкі павет / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А—Беліца — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 491—492. — ISBN 5-85700-074-2.

Зноскі

  1. Das Land Ober Ost: Deutsche Arbeit in den Verwaltungsgebieten Kurland, Litauen und Bialystok-Grodno. — Stuttgart — Berlin, 1917. — S. 432.
  2. Труды Комиссии по изучению племенного состава населения СССР и сопредельных стран / Академия наук СССР. Т. 20. — Ленинград: Издательство Академии наук СССР, 1930. — С. 96.