Ясяноўка (Манецкі павет)
Ясяноўка[2] (польск.: Jasionówka), традыцыйная беларуская назва Ясянёўка — вёска ў Польшчы, каля ракі Бярозаўкі. Цэнтр сельскай гміны Монькаўскага павета Падляскага ваяводства. Насельніцтва на 2015 год — 764 чалавекі. Знаходзіцца за 16 км на захад ад Монькаў, за 33 км ад Беластока.
Вёска
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
правіцьУпершыню Ясянёўка ўпамінаецца ў XVI ст. Неўзабаве яна атрымала статус мястэчка. У 1553 годзе тут збудавалі першы касцёл.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Ясянёўка перайшла да Каралеўства Польскага.
Пад уладай Прусіі і Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ясянёўка апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 года — у складзе Расійскай імперыі, у Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласці (з 1842 года ў Гродзенскай губерні). У 1897 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ясянёўку занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ясянёўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут было 29 жылых дамоў.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года Ясянёўку акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Ясянёўка ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласці. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Германіі. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Ясянёўку Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1878 год — 1452 чал.[4]; 1897 год — 1565 чал.
- XX стагоддзе: 1921 год — 1759 чал., з іх паводле веры 436 каталікоў, 7 праваслаўных, 1 евангеліст, 1306 іўдзеяў і 9 татараў; паводле нацыянальнасці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 480 палякаў, 1 беларус і 1278 яўрэяў[5]
- XXI стагоддзе: 2015 год — 764 чал.
Славутасці
правіць- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (XVII ст.)
- Могілкі: каталіцкія, капліца; іўдзейскія
- Сядзіба Валовічаў
Галерэя
правіць- Славутасці Ясянёўкі
-
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
-
Капліца на каталіцкіх могілках
-
Сядзіба Валовічаў
-
Іўдзейскія могілкі
Вядомыя асобы
правіць- Вацлаў Пянткоўскі (1902—1991) — беларускі каталіцкі святар, арганізатар нелегальнай духоўнай семінарыі.
У Ясянёўцы пахаваны Міхал Валовіч, удзельнік вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў.
Зноскі
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013908022-0030797?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 483.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 14.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ясяноўка (Манецкі павет)
- Ясяноўка (Манецкі павет) на сайце Radzima.org