Белыя сцягі
Белыя сцягі (курд.: ئاڵاى سپى) — ваяўнічая ісламісцкая курдская групоўка на поўначы Ірака, якая выступае супраць іракскага ўрада[5][6]. Яе першая згадка ў СМІ адносіцца да кастрычніка 2017 года, а менавіта да бітвы за Кіркук[7][8].
Белыя сцягі | |
---|---|
З'яўляецца часткай | Іракскія паўстанцы |
Ідэалогія | ісламізм |
Этнічная прыналежнасць | курды |
Лідары |
|
Штаб-кватэра | |
Актыўная ў | Туз-Хурмату |
Сфарміравана | 2017 |
Саюзнікі | ІДІЛ, Ансар аль-Іслам, Армія людзей накшбандзійскага ордэна, Пешмерга (спрэчна)[3] |
Праціўнікі | Узброеныя сілы Ірака[4] |
Колькасць членаў | 500–1000[4] |
Удзел у канфліктах |
Грамадзянская вайна ў Іраку, Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года |
Ідэалогія, паходжанне і сувязі
правіцьПытанне паходжання арганізацыі застаецца дыскусійным:
- Некаторыя, у тым ліку іракскія грамадзянскія і ваенныя чыноўнікі, а таксама рэгіянальныя эксперты, сцвярджалі, што «Белыя сцягі» — гэта курдская нацыяналістычная або сепаратысцкая фракцыя, якая была заснавана ў адказ на захоп горада Кіркук Іракам, а яе члены называлі сябе «курдскім супрацівам»[9][10]. Некаторыя іракскія афіцыйныя асобы нават заяўлялі, што іх падтрымлівала Пешмерга і рэгіянальны ўрад Курдыстана, хоць апошні адмаўляў гэта[10].
- Паводле іншых крыніц, «Белыя сцягі» былі сфармаваны як саюз розных антыўрадавых апалчэнняў, у тым ліку курдскіх злучэнняў Ісламскай дзяржавы Ірака і сіл Леванта, рэшткаў «Ансар аль-Іслам», баасістаў, звязаных з Арміяй накшбандзійскага ордэна, прыхільнікаў Садама Хусейна і «Джамаат Ансар аль-Суна». Згодна з гэтай версіяй, яны, верагодна, ніяк не звязаны з рэгіянальным урадам Курдыстана[9][10].
- Біл Роджыа, галоўны рэдактар часопіса FDD's Long War Journal, сказаў, што група можа быць спробай рэбрэндынгу «Ансар аль-Іслам» ці проста сумессю ісламісцкіх баевікоў, не звязаных з знешнімі арганізацыямі, ці нават курдскім рухам[10].
- Урад Ірака заяўляў, што «Белыя сцягі» з’яўляюцца прыкрыццём для «Ансар аль-Іслам»[2][11].
Арганізацыя і тактыка
правіцьІракскія афіцыйныя асобы лічаць «Белыя сцягі» тэрарыстычнай арганізацыяй. У канцы 2017 года іракска-туркменскі дэпутат абвінаваціў курдскіх лідараў у падтрымцы групоўкі. Гэта было аспрэчана рэгіянальным урадам Курдыстана[12].
Лідар групоўкі Хіва Чор, аднавокі баявік гадоў за сорак[13], былы член Аль-Каіды ў Іраку, быў не згодны з амбіцыйнымі планамі халіфата ІДІЛ, таму пакінуў арганізацыю разам з туркменскім баевіком з мухафазы Дыяла[14]. Фракцыя выкарыстоўвае розныя партызанскія тактыкі, такія як засады і выкарыстанне самаробнай выбухоўкі. Яна таксама выкарыстоўвае мінамёты і ракеты. Група дзейнічае ў раёне Туз-Хурмату і часта здзяйсняе напады на нафтавыя радовішчы і дарогі ў гэтай мясцовасці[4].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ White Flags - intelNews.org . Архівавана з першакрыніцы 3 October 2018. Праверана 4 January 2019.
- ↑ а б Suadad al-Salhy. Kurdish militant group re-emerges in northern Iraq under new name . Arab News (14 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 December 2017. Праверана 14 December 2017.
- ↑ Archived copy . Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
- ↑ а б в Tom Westcott. No surrender: 'White Flags' group rises as new threat in northern Iraq . Middle East Eye (31 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 January 2018. Праверана 7 March 2018.
- ↑ Shadowy Terrorist Group Emerges in Iraq (англ.) . Washington Free Beacon (14 сакавіка 2018). Праверана 26 снежня 2021.
- ↑ White Banners Movement Ignites War of Words Among Iraqi Factions (англ.). Asharq AL-awsat. Праверана 27 снежня 2021.
- ↑ No surrender: 'White Flags' group rises as new threat in northern Iraq (англ.). Middle East Eye. Праверана 27 снежня 2021.
- ↑ After ISIS black flags, Iraq faces 'White Banners' threat | Mamoon Alabbasi (англ.). AW. Праверана 27 снежня 2021.
- ↑ а б Al-awsat, Asharq. Middle-east Arab News Opinion . aawsat.com. Архівавана з першакрыніцы 23 October 2018. Праверана 4 January 2019.
- ↑ а б в г Bill Gertz. Shadowy Terrorist Group Emerges in Iraq . The Washington Free Beacon (14 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 14 March 2018. Праверана 28 October 2018.
- ↑ Iraqi security forces repel White Flags terrorists in Tuz Khurmatu(недаступная спасылка). The Baghdad Post (25 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 1 жніўня 2022.
- ↑ After ISIS black flags, Iraq faces 'White Banners' threat - The Arab Weekly . Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2018. Праверана 7 сакавіка 2018.
- ↑ Mackay, Neil (8 April 2018). "ISIS 2.0". Sunday Herald.
- ↑ Purpose, Task &. A 'post-ISIS insurgency' is gaining steam in Iraq . Business Insider. Архівавана з першакрыніцы 25 April 2018. Праверана 4 January 2019.