Берыт Ліндхальм
Берыт Марыя Ліндхальм (шведск.: Berit Maria Lindholm, у дзявоцтве Ю́нсан шведск.: Jonsson; 18 кастрычніка 1934, Стакгольм) — шведская оперная спявачка (драматычнае сапрана).
Берыт Ліндхальм | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1934[1][2][3] (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | актрыса, спявачка |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | опера |
Узнагароды |
Скончыла оперна-драматычную школу ў Стакгольме ў 1963 годзе. З 1966 года выступала ў буйнейшых тэатрах Еўропы і Амерыкі. Адна з лепшых выканальніц 20 стагоддзя сапранавых партый у операх Рыхарда Вагнера: Брунгільда, Ізольда, Лізавета і Венера, Эльза («Валькірыя», «Трыстан і Ізольда», «Тангейзер», «Лаэнгрын»). Сярод іншых партый: Аіда, Амелія («Аіда», «Баль-маскарад» Джузэпэ Вердзі), Леанора («Фідэліа» Л. Бетховена), Тоска, Турандот («Тоска», «Турандот» Дж. Пучыні), Касандра («Траянцы» Г. Берліёза).
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
- ↑ Berit Maria Lindholm // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı
- ↑ Berit Lindholm // Discogs — 2000.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
СпасылкіПравіць
- Берыт Ліндхальм (англ.) на сайце AllMusic
- Берыт Ліндхальм на сайце «Internet Movie Database» (англ.)