Бочава (возера, Полацкі раён)

Бочава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дражбітка, за 31 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка.

Бочава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 143 м[2]
Даўжыня 0,6 (0,75[1]) км
Шырыня 0,4 (0,45[1]) км
Плошча 0,28 км²
Найбольшая глыбіня 3,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 2,75 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бочава (Беларусь)
Бочава
Бочава
Бочава (Віцебская вобласць)
Бочава
Бочава
Map

Плошча паверхні 0,28 км². Даўжыня возера 0,6 (0,75[1]), найбольшая шырыня 0,4 (0,45[1]). Найбольшая глыбіня 3,5 м. Плошча вадазбору 2,75 км².
Катлавіна Бочава выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню да 4 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма. Выцякае ручай у возера Гародна.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць