Будынак Міністэрства замежных спраў Беларусі

(Пасля перасылкі з Будынак гаркама КПБ (Мінск))

Будынак Міністэрства замежных спраў Беларусі — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Леніна, 19/10 (вул. Кірава). Помнік грамадзянскай архітэктуры. Узведзены ў 1979 годзе па праекце архітэктараў Л. Левіна, Ю. Градава, А. Тылевіча як будынак Мінскага гаркама КПБ. У наш час у будынку размешчана Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Славутасць
Будынак Міністэрства замежных спраў Беларусі
Галоўны будынак Міністэрства замежных спраў Беларусі
Галоўны будынак Міністэрства замежных спраў Беларусі
53°53′53″ пн. ш. 27°33′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар Л. Левін, Ю. Градаў, А. Тылевіч
Дата пабудовы 1979 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура

правіць

Пяціпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём з прыбудаванымі залай пасяджэнняў з боку дваравога фасада і лесвічнай клеткай з тарцовага фасада. У аснове кампазіцыі галоўнага фасада — вялікая аркатура, якая аб’ядноўвае па вертыкалі прамавугольныя аконныя праёмы. Вось сіметрыі фасада вылучана парталам галоўнага ўвахода. Планіроўка калідорная з цэнтральнай лесвіцай і дзвюма ліфтавымі шахтамі. З вестыбюля ўваход у авальнае ў плане фае залы пасяджэнняў, якое звязана з невялікім унутраным дворыкам. У аздобе інтэр'ераў выкарыстаны шпон моранага дубу, паркет, дэкаратыўная тынкоўка.

У 1979—1982 гадах мастакамі Генадзем Жарыным і Юрыем Багушэвічам выкананы размалёўкі «Партызаны Міншчыны», «Адроджаны Мінск», «Падполле Мінска», «Свята Перамогі» ў тэхніцы энкаўстыкі і плафон «Мінск — горад-герой»[1][2].

Зноскі

  1. Жарын Генадзь Лаўрэнцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  2. Жарын Генадзь Лаўрэнцьевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — 702 с. — 9 500 экз.

Літаратура

правіць