Будынак рэальнага вучылішча (Гродна)

Будынак Гродзенскага рэальнага вучылішча — будынак у Гродне, размешчаны па адрасе вул. 1 Мая, 3 (вул. Акадэмічная, 10).

Славутасць
Будынак Гродзенскага рэальнага вучылішча
Будынак Гродзенскага рэальнага вучылішча
Будынак Гродзенскага рэальнага вучылішча
53°41′13″ пн. ш. 23°50′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Архітэктар Сцяпан Мацвеевіч Валансевіч
Будаўніцтва 19101913 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000662шыфр 412Г000662
Map

Гісторыя

правіць

Рэальнае вучылішча адкрыта 26 верасня 1907 года. Да 1913 года месцілася ў арэндаваных памяшканнях. Закладка ўласнага будынка ўрачыста адбылася 29 красавіка 1912 года. Будынак узведзены ў стылі мадэрн. Ініцыятарам пабудовы выступіў дырэктар вучылішча В. Лідэрс, архітэктар Валансевіч.

Кошт будынка склаў каля 200 тысяч рублёў. Будынак складаўся з двух частак: вучэбнай (тут месціліся класы, бібліятэка, гімнастычная зала, дамавая царква, абсерваторыя, прыбіральні і інш.) і трохпавярховага інтэрната для выкладчыкаў (толькі дырэктар тут меў 6 жылых пакояў). Выкарыстоўвалася сістэма цэнтральнага ацяплення, меліся электрычныя вентылятары.

Будынак адпавядаў найноўшым патрабаванням сярэдняй навучальнай установы. У вучылішчы былі абсталяваны фізічны, хімічны, гістарычны кабінеты, бібліятэка, рысавальная, гімнастычная, актавая залы, сталовая.

Гродзенская гарадская дума асігнавала 2000 рублёў на абсталяванне абсерваторыі пры вучылішчы. Астранамічная вежа мела адмысловы жалезны купал. Яго вырабам і ўстаноўкай займалася варшаўская фірма «Гастынскі & K°». Купал меў адмысловыя створныя дзверцы для тэлескопа. Пры дапамозе адмысловага механізма купал мог паварочвацца ва ўсе бакі, згодна з данымі на канец 1913 года астранамічных апаратаў на вежы не было, у адпаведнасці з справаздачай дырэктара аб дзейнасці вучылішча за 1915 года, на балансе вучэбнай установы лічылася «астранамічная труба паралактычнай устаноўкі з гадзіннікавым механізмам і з неабходным прыладдзем».

У час Першай сусветнай вайны ў верасні — кастрычніку 1914 года будынак быў заняты пад патрэбы шпіталя. Бальніца Таварыства Чырвонага Крыжа павінна была займаць 16 палат на 80 ложкаў. Заняткі аднавіліся 7 студзеня 1915 года, але ўжо 28 студзеня вучэбны працэс быў спынены і вучылішча «з-за ваеных абставін» эвакуявана ў Слонім, а пасля ў Калугу. Абставіны эвакуацыі апісваліся так:

  хуткі і моцны рух непрыяцеля пазбавіў усякай магчымасці перавезці якую-небудзь маёмасць, якая складае начынне навучальна-дапаможных устаноў і бібліятэк…. Трэба лічыць, што маёмасць Гродзенскага рэальнага вучылішча дасталася непрыяцелю.

 

Пасля 1917 года рэальнае вучылішча скасавана ў сувязі з рэформай народнай адукацыі. У 1920-я гады ў будынку размясцілася гімназія імя А. Міцкевіча.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1946—1949 гадах замест купала зроблена плоскае пакрыццё вежы з балконам.

Архітэктура

правіць

Двух- і трохпавярховы з паўпадвалам атынкаваны будынак у стылі неакласіцызму, у плане мае складаную блізкую да Г-падобнай форму. Выразная пластыка фасадаў дасягаецца спалучэннем розных па канфігурацыі аб'ёмаў, выкарыстаннем розных па прапорцыі і маштабу арачных і прамавугольных акон, буйнымі крапоўкамі, гладкай паверхняй сцен. Вуглавая частка акцэнтавана чатырохграннай трох'яруснай вежай. Да вежы прымыкае крыло, арыентаванае на вул. Акадэмічную. Фасад крыла па вул. 1 Мая ўяўляе сабой амаль глухую сцяну, за выключэннем аднаго арачнага праёма на першым паверсе. Галоўны фасад крыла па вул. Акадэмічнай вылучаны бакавымі магутнымі рызалітамі. Дваровыя фасады чляняцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершаны карнізам, дэкор адсутнічае. Крыло па вул. 1 Мая з боку дваровага фасада мае невялікія рызаліты.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць