Булаваносец

род раслін

Булаваносец[3][4] (Corynephorus) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Булаваносец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corynephorus P.Beauv., 1812


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41598
NCBI  388700
EOL  66855
IPNI  331174-2

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі полымі сцёбламі (саломінамі) вышынёй 10—35 см. Лісце лінейна-ланцэтнае, згорутае, шчацінападобнае, шурпатае, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, у раскідзістых мяцёлках, складзеных з дробных каласкоў. Ніжняя лускавінка кветак з членістым булавападобным асцюком. Плод — сухая зярняўка жоўтага колеру.

Распаўсюджанне і выкарыстанне правіць

Расліны роду распаўсюджаны ў Міжземнамор’і і на Сярэднім Усходзе. Кармавыя і дэкаратыўныя расліны. Выкарыстоўваюцца ў ландшафтным дызайне, у якасці замацавальнікаў пясчаных глебаў (утвараюць дзярніну)[4].

Віды правіць

Род налічвае 5[4][5] відаў:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
  5. Corynephorus (англ.) // The Plant List

Літаратура правіць

Спасылкі правіць