Рута пахучая

від раслін
(Пасля перасылкі з Бута пахучая)

Рута духмяная, Рута пахучая[3], Бута пахучая (Ruta graveolens) — травяністая шматгадовая расліна з моцным пахам[4], расце ў дзікім стане ў паўднёвай Еўропе і Крыму, па камяністых, асветленых сонцам, месцах.

Рута пахучая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ruta graveolens L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29002
NCBI  37565
EOL  581906
IPNI  775099-1
TPL  kew-2527408

Назва правіць

Рута пахучая, рута[5][6][7], зіма-зелень[8].

Батанічнае апісанне правіць

 
 
Плады і насенне

Рута духмяная — травяністая шматгадовая расліна, мае моцны водар, дасягае ў вышыню 50-100 см.

Сцябло прамастаячае, разгалінаванае, дравяністае ў падножжа.

Лісце — чарговыя, падоўжана-яйкападобная, двойчы-тройчыперыстарассечаная, кароткачаранковая, мясістая, блакітнавата-зялёныя.

Кветкі — дробныя, на кароткіх кветаножках, зелянява-жоўтага колеру, пяціпялёсткавыя, з дзесяццю тычачкамі, сабраны ў суквецце мяцёлку. Цвіце ў чэрвені — жніўні.

Формула кветкі:   [9]

Плод — шарападобная чатырохгнёздная каробачка. Насенне бурае, дробнае, даўжынёй 1-1,5 мм.

Хімічны састаў правіць

У траве руты ўтрымліваецца эфірнае масла (0,25—1,2 %), вітамін С (156,6 мг%), дубільныя рэчывы, фуранакумарыны, алкалоіды і флавангліказід рутын, бергаптэн, горкія і дубільныя рэчывы.[4]

У пладах выяўлены сляды скіміаміна (0,018 %) і какусагіна.[4]

У каранях утрымліваецца кумарын, фуракумарыны, алкалоіды, эфірнае масла.[10]

Расліна атрутна. Пры перадазаванні выклікае цяжкія атручванні.[4]

Значэнне і ўжыванне правіць

Разводзіцца рута дзеля маладога лісця, якое ідзе як заправа да страў, для пасыпкі бутэрбродаў і ў воцат (смак, які нагадвае не то часнок, не то цыбулю), а таксама ў якасці лекаў, для чаго расліна зразаецца перад самым цвіценнем і затым сушыцца. У Расіі, у сярэдняй яе паласе, рута вымярзае і разводзіцца толькі як аднагадовая расліна. Высейваецца рута рана ўвесну на насенную граду, адкуль перасаджваецца на сталую граду. Размножваюць руту падзелам кустоў увесну ці чаранкамі, разразаючы і акараняючы іх у парніках, каб улетку высадзіць на грады.

Дапаможнік па ароматэрапіі рэкамендуюць скарыстоўваць рутавае масла пры болях галавы і вушэй, вывіхах і рэўматызме.

У медыцыне ўжываецца ў якасці спазмалітыку. Выкарыстоўваецца для лячэння бяссоніцы, галаўнога болю, неўрозаў і інш.

Ужываецца ў выглядзе настойкі пры нервовых засмучэннях, спазмах цягліц страўніка і кішачніка і як глістагонны сродак. Настой з лісця ўжываецца для ваннаў пры скурных захворваннях[4].

У народнай медыцыне адвар травы п’юць пры захворваннях сэрца, засмучэнні нервовай сістэмы, галавакружэнні, ад паноса, ліхаманкі і маткавых крывацёкаў[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д е Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  8. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  9. Барабанов Е.И. Ботаника: учебик для студ.высш.учеб.заведений. — М: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 241. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
  10. Под ред. Борисова М. И. Лекарственные свойства сельскохозяйственных растений. — Мн.: «Ураджай», 1974. — С. 105. — 336 с.

Спасылкі правіць