Бядры́нец[3] (Pimpinella) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Бядрынец

Бядрынец каменяломнікавы (Pimpinella saxifraga)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pimpinella L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29821
NCBI  40958
EOL  71007
GRIN  g:9404
IPNI  40395

Апісанне правіць

Шмат-, двух- і аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце няпарнаперыстае, чаргаванае, ніжняе звычайна ў разетцы. Кветкі дробныя, белыя ці ружовыя, у складаных парасонах. Плод — яйкападобна-шарападобны або даўгавата-яйкападобны, часта злёгку сціснуты з бакоў, з ніткападобнымі рэбрамі.

Пашырэнне правіць

Налічваецца каля 150 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі звычайна трапляецца бядрынец каменяломнікавы, які расце ў светлых лясах, на ўзлесках, каля дарог, а таксама вельмі рэдка ў хмызняках і на ўзлесках бядрынец вялікі.

Класіфікацыя правіць

Віды правіць

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 106 відаў, статус яшчэ больш 300 відаў (на кастрычнік 2016 г.) не вызначаны[4]. Некаторыя з іх:

Віды, статус якіх у базе даных The Plant List не вызначаны:

Віды, прызнаныя сінонімамі:

Таксономия правіць

Род Бядрынец уваходзіць у сямейства Парасонавыя (Apiaceae) парадку Парасонакветныя (Apiales).


  яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II)  
      каля 150 відаў
  парадак Парасонакветныя     род Бядрынец  
           
  адзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Парасонавыя    
         
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ больш 300 родаў  
     

Выкарыстанне правіць

Лекавыя, харчовыя, меданосныя і кармавыя расліны. Карані і насенне маюць эфірны алей, дубільныя рэчывы, сапаніны, гліказід пімпінелін.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Pimpinella (англ.). The Plant List. Version 1.1. (16 красавіка 2013). Праверана 1 кастрычніка 2016.

Літаратура правіць

  • Бядрынец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 51. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)